Вы тут

Брытанскія вегетарыянцы пратэстуюць супраць новых банкнот


У Вялікабрытаніі веганы і вегетарыянцы склалі петыцыю з патрабаваннем забараніць абарачэнне ў краіне новай банкноты наміналам пяць фунтаў стэрлінгаў з-за жывёльных тлушчаў у яе складзе, піша Daіly Maіl.


Аўтарам петыцыі выступіў 47-гадовы Дуг Моу, работнік гатэля з горада Кесвік. Мужчына, які не спажывае ежу жывёльнага паходжання ўжо больш за 20 гадоў, расказаў, што адчуў агіду, калі даведаўся пра тое, што ў склад купюр уваходзіць цвёрдае сала. Паводле слоў мужчыны, ён не разумее, навошта было выкарыстоўваць тое ж рэчыва, што і ў купюрах старога ўзору, калі сучасныя тэхналогіі дазваляюць гэтага не рабіць. Новыя купюры паступілі ў абарот у верасні 2016 года. Пасля іх з'яўлення адзін з карыстальнікаў Twіtter задаў Bank of England пытанне адносна наяўнасці сала ў складзе банкнот і атрымаў станоўчы адказ. Паведамленне выклікала негатыўную рэакцыю карыстальнікаў-веганаў.

На пярэднім баку новай пяціфунтавай купюры змяшчаецца партрэт каралевы Елізаветы ІІ, на зваротным — знакамітага прэм'ер-міністра краіны Уінстана Чэрчыля.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Купюры з... тлушчам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.