Мы заўсёды памятаем, што трэба праверыць тэрмін прыдатнасці малака, касметычных сродкаў, але пакідаем без увагі велізарную колькасць побытавых рэчаў, якія атачаюць нас часам даўжэй, чым было б варта. Прапануем разам з намі правесці рэвізію там, дзе яна патрэбна не менш, чым у халадзільніку.
У спальні
Падушка — 2—3 гады
Падушка з любым напаўняльнікам з часам стане прыстанкам для пылавых кляшчоў, а непазбежная страта формы — прычынай болю ў шыі.
Хатнія тапачкі — 6 месяцаў
Тапачкі — ідэальны асяродак для грыбка. Рэкамендуецца частая і стараннае мыццё.
У ваннай
Мачалка — 6 месяцаў, губка — 2 тыдні
У мачалках і губках утвараюцца грыбок і цвіль. Натуральныя і сінтэтычныя мачалкі можна пракіпяціць, калі яны зроблены з трывалага матэрыялу.
Ручнік — 1—3 гады
Мокрыя ручнікі — ідэальны асяродак для бактэрый. Не дапаможа нават частая сцірка.
Зубная шчотка — 3 месяцы
Іх варта мяняць не толькі пры першай дэфармацыі шчацінак, але і пасля перанесенай прастуды ці грыпу, інакш ёсць рызыка захварэць зноў.
Перакіс вадароду — 2 месяцы
Праз 2 месяцы пасля адкрыцця перакіс ператвараецца ў звычайную ваду. У закрытым выглядзе ён захоўваецца не больш за год.
На туалетным століку
Расчоска — 1 год
Расчоску варта мыць як мінімум раз на тыдзень і мяняць на новую раз на год. Калі расчоска з натуральных матэрыялаў, то мяняць яе трэба раз у 7—10 месяцаў.
Парфума — 1—4 гады
Духі і парфумерная вада з эфірнымі алеямі могуць захоўвацца 3 гады ў закрытым стане, 2 гады ў адкрытым. Туалетная вада — да 4 гадоў у закрытым і 2 гады ў адкрытым.
У дзіцячым пакоі
Пустышка — 2—5 тыдняў
Латэксныя соскі варта мяняць незалежна ад частаты выкарыстання і знешняга стану. Латэкс лёгка трэскаецца, і ў мікратрэшчынах збіраюцца мікробы.
Аўтакрэсла — 6—10 гадоў
Пластмаса і пена з часам страчваюць свае ўласцівасці і форму і ўжо не могуць паўнавартасна абараніць дзіця. Так што набываць яго з рук — не лепшая ідэя.
На кухні
Спецыі — 1—3 гады
З часам спецыі страчваюць свой смак і водар. Молатыя прыправы, як правіла, жывуць не даўжэй за 6 месяцаў.
Мука — 6—12 месяцаў
Згодна ДАСТу мука першага гатунку можа захоўвацца 6 месяцаў, а вышэйшага — 12.
У кладоўцы
Вогнетушыцель — 15 гадоў
Калі на ім відны механічныя пашкоджанні, напрыклад, трэшчыны на шлангу, то варта тэрмінова правесці дыягностыку.
Сродак ад насякомых — 2 гады
Праз 2 гады ад эфектыўнасці такіх сродкаў не застанецца і следу.
Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.