Вы тут

Школка Грошыка


Уладзімір Ліпскі. Грошык і таямнічы кошык. Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка / Мастак Кацярына Білан. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2017. — 73 с.


Галоўны герой першай беларускамоўнай азбукі фінансавай граматнасці для дзетак — Грошык — запрашае юных кнігалюбаў у незвычайную вандроўку па Краіне грошай. Падчас казачных урокаў малыя даведаюцца, адкуль у дарослых бяруцца рублі ды капейкі, як планаваць сямейны бюджэт. Акрамя таго, Грошык даступнай мовай тлумачыць, што такое банкамат, банкаўская картка, пін-код, рахунак, інвестар, аблігацыі, крэдыт, інкасатар... Займальныя расказы мяжуюцца ў кнізе з рэбусамі ды загадкамі. У сваёй школцы Грошык разам з дзецьмі разважае над сэнсам беларускіх народных прымавак і выслоўяў: «будзем мы — будуць грошы», «капейка рубель беражэ», «узбіцца на капейку»...

Аповесць-казка пра Грошыка пісьменніка Уладзіміра Ліпскага на працягу двух гадоў друкавалася ў дзіцячым часопісе «Вясёлка». І вось нядаўна пры падтрымцы Беларусбанка ўсе гісторыі сабралі ў адну маляўніча аформленую кнігу, своеасаблівую фінансавую энцыклапедыю.

Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.