Вы тут

Ці ведаеце вы, што...


БАНАНЫ

— гэта маленькі цуд, які дапаможа пазбавіцца ад дэпрэсіі. Гэтыя жоўтыя фрукты ўтрымліваюць у сабе алкалоід харман, аснову якога складае «наркотык шчасця» — мескалін. Чалавек, пасля таго, як паеў бананаў, пачынае адчуваць сябе значна лепш, а калі ён дагэтуль знаходзіўся ў стане дэпрэсіі, яе як рукой здыме.

ПАМІДОРЫ

пазбаўляюць нас... сарамлівасці. Яны ўтрымліваюць у дастаткова вялікай колькасці 5-гідраксітрыптамін, чыё дзеянне нагадвае дзеянне сератаніну. Мы расслабляемся, страчваем «тармазы». Нездарма памідоры называюць часам «яблыкамі кахання».

ЧЫРВОНЫЯ ПРАДУКТЫ

(памідоры, маліны, клубніцы, вішня і г.д.) напаўняюць нас энергіяй. Паляпшаецца засваенне ежы і вывад таксінаў з арганізма. Чырвоны колер стымулюе да дасягнення жыццёвых мэтаў, надае мужнасці, сілы і ўпэўненасці ў сабе. Вы можаце пазбавіцца ад дэпрэсіі, дадаўшы ў рацыён дадатковыя яркія прадукты.

МАСЛІНЫ

— традыцыйная назва чорных алівак, якія атрымліваюць такую афарбоўку ў працэсе спецыяльнай апрацоўкі, якой падвяргаюцца ўсе плады аліўкавага дрэва, каб пазбавіцца ад характэрнай для іх горкасці. Масліны адрозніваюцца тонкім вытанчаным смакам, таму іх не фаршыруюць, у адрозненне ад зялёных алівак.

ПЯТРУШКА

зробіць нас мужнымі. Яшчэ ў Старажытным Рыме гладыятарам перад боем давалі пятрушку. Яна падвойвала сілы. Пятрушка ўтрымлівае шмат вітаміну С, а акрамя таго, мультывітаміннае рэчыва апіол, якое актыўна ўплывае на наш стан.

КАЛЬМАРЫ

— адзін з нямногіх экалагічна чыстых харчовых прадуктаў, які адпавядае ўсім патрабаванням людзей, што прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця. Гэты далікатэс багаты вітамінамі групы В, вітамінам С, у ім утрымліваецца шмат мікраэлементаў, а таксама асобыя рэчывы, якія спрыяюць нармалізацыі выдзялення страўнікавага соку. Кальмары — лёгкая ежа, якая ў той жа час валодае высокай пажыўнай каштоўнасцю.

АЛІЎКАВЫ АЛЕЙ

цудоўна засвойваецца арганізмам. Калі капнуць сабе на руку крыху аліўкавага алею і паспрабаваць змыць, ён лёгка выдаліцца вадой без мыла. Наша цела, якое на 70% складаецца з вады, таксама лёгка ўсмоктвае яго. Праз паўтары гадзіны пасля таго, як вы ўжылі аліўкавы алей (напрыклад, разам з салатай), ён ужо выпарыцца праз поры. Для таго, каб выдаліць жывёльныя тлушчы, давядзецца доўга церці і выкарыстоўваць мыючыя сродкі.

САПРАЎДНАЯ ІТАЛЬЯНСКАЯ ПІЦА

— гэта не фаст-фуд, а цудоўны сродак супраць сардэчна-сасудзістых захворванняў. Нядаўняе даследаванне паказала, што спажыванне гэтага дасягнення кулінарыі памяншае рызыку інфаркту больш, чым у два разы.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.