Вы тут

Жыхар Чалябінска правёў у сваю кватэру піваправод


Жыхар Чалябінска правёў у сваю кватэру піваправод — з аднаго крана на кухні цячэ вада, з іншага — астуджаны пеністы напой.


Як прызнаўся Андрэй Ерамееў, механік вышэйшага разраду па адукацыі, ён ажыццявіў сваю мару. Паводле яго слоў, ідэя пабудаваць піваправод — калектыўная і спачатку была проста жартам. Труба вядзе ў размешчаную паверхам ніжэй краму разліўнога піва. Кіраўніцтва гандлёвай сеткі здзівілася такой ідэі, але дало дабро. Быў падрыхтаваны праект перапланіроўкі, які аформілі ў жыллёвай інспекцыі. Адзначаецца, што знаёмыя Ерамеева выстройваюцца ў чаргу, каб прыйсці і паглядзець на дзіва. Пра тое, у колькі абышлася рэалізацыя задумы, мужчына не сказаў.

У студзені 2015 года муніцыпальны савет бельгійскага Бруге даў фламандскаму півавару дазвол на будаўніцтва трохкіламетровага піваправода ад вытворчага цэха, размешчанага ў цэнтры горада, да фабрыкі для фільтрацыі і разліву. Сваю ідэю гаспадары браварні De Halve Maan патлумачылі клопатам аб захаванні гістарычнай спадчыны горада, у прыватнасці брукаваных вуліц у цэнтры Бруге, па якіх даводзілася б ездзіць грузавікам, што перавозяць піва.

Загаловак у газеце: Хачу піва ў кватэру!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.