Вы тут

Статую Тэтчэр забракавалі з-за сумкі


Кэрал Тэтчэр — дачка былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, знакамітай «жалезнай лэдзі» Маргарэт Тэтчэр — жорстка раскрытыкавала бронзавую скульптуру сваёй маці.


Трохметровая статуя была завершана ў канцы 2015 года. Яе планавалася размясціць на Парламенцкай плошчы ў Лондане, дзе ўжо знаходзяцца скульптуры такіх вядомых палітычных дзеячаў, як Уінстан Чэрчыль і Лойд Джордж. Як толькі праект новага помніка паказалі Кэрал, яна напісала разгромны ліст, дзе паказала на сур'ёзны, на яе думку, недахоп, а менавіта — адсутнасць жаночай сумачкі. У сваю чаргу, мэр Лондана Барыс Джонсан падкрэсліў, што не дапусціць устаноўкі скульптуры без поўнага ўхвалення з боку сям'і «жалезнай лэдзі».

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.