Вы тут

Больш за 50 лялек з 47 краін свету можна будзе ўбачыць у БДУ


Больш за 50 лялек, якія прадстаўляюць 47 краін, можна будзе ўбачыць на выставе «Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы».


Яна адкрыецца 4 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (праспект Незалежнасці, 4) а 14-й гадзіне. У экспазіцыю ўвойдуць экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадастаўленыя Цэнтрам японскай культуры Мінска. Усе ахвотныя змогуць прайсці майстар-клас па вырабе абрадавых лялек. У прыватнасці, будзе прадэманстравана лапікавая тэхніка стварэння лялькі-абярэгу «Желанница». Лічыцца, што тканевыя фігуркі надзеленыя сілай і здольныя прыцягваць дастатак, любоў і поспех. Для ўдзелу ў «марафоне» па вырабе лялек наведвальнікам неабходна прынесці шматкі чырвонай або стракатай тканіны і ваўняныя яркія ніткі.

Экспазіцыя будзе працаваць да 11 сакавіка ўключна з 10.00 да 16.00 (акрамя 6, 7, 8 сакавіка). Уваход бясплатны.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Лялечны марафон у БДУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.