Вы тут

У Беларускай антарктычнай экспедыцыі з'явіўся першы модуль


Пра тое, што асабісты склад VІІІ Беларускай антарктычнай экспедыцыі скончыў правядзенне інжынерна-тэхнічных мерапрыемстваў па ўводзе першага аб'екта станцыі ў эксплуатацыю і прыступіў да выканання праграмы навуковых даследаванняў, паведаміў начальнік БАЭ Аляксей ГАЙДАШОЎ.


Цяпер Беларусь мае на шостым кантыненце паўнавартасны трохсекцыйны спецыялізаваны лабараторна-жылы модуль, які знаходзіцца там жа, дзе і папярэдняе, часовае «жыллё» палярнікаў — у раёне гары Вячэрняй ва Усходняй Антарктыдзе. А гэта значыць, што магчымасці нашай краіны па вывучэнні Антарктыкі значна павялічацца.

Сімвалічна, што падзея адбылася напярэдадні Дня беларускай навукі. Начальнік экспедыцыі перадаў свае віншаванні калектыву НАН і ўсім работнікам навукі ў краіне. «Абавязкова трэба ўспомніць тых, хто заклаў падмурак гэтых поспехаў і гэтага пачынання, — гаворыцца ў паведамленні Аляксея Гайдашова. — Гэта і ветэраны-палярнікі, якія працавалі ў складзе савецкіх антарктычных экспедыцый, і шырокая навуковая грамадскасць нашай краіны. Гэта дзясяткі, сотні спецыялістаў розных міністэрстваў і ведамстваў, якія маюць да падзеі прамое дачыненне. Яна стала магчымай у многім дзякуючы таму, што праводзіцца мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка ў гэтым кірунку. І словы «Зроблена ў Беларусі» ў гэтым выпадку ўсе мы разам з вамі можам прамаўляць з гонарам».

Нагадаем, што ў складзе VІІІ Беларускай антарктычнай экспедыцыі працуюць пяцёра беларускіх палярнікаў: начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, інжынер-радыяметрыст Максім Гарбацэвіч, майстар па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў Аляксей Захватаў, хірург Леанід Нікіцюк і гідраметназіральнік Сяргей Торбік. Галоўнай мэтай БАЭ, якая распачалася ў мінулым кастрычніку, быў якраз мантаж Беларускай антарктычнай станцыі, распрацаванай і сабранай на адным з айчынных прадпрыемстваў.

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Палярнікі, з улазінамі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.