Вы тут

Час прыспешвае нас


Ду­эт спе­ва­ка Юза­ры і скры­пач­кі Май­му­ны, які прад­стаў­ляе сё­ле­та на­шу кра­і­ну ў 60-м між­на­род­ным пе­сен­ным кон­кур­се «Еў­ра­ба­чан­не», за­вяр­шае пра­цу над аб­ноў­ле­най вер­сі­яй сва­ёй пес­ні «Tіme». Аца­ніць яе гу­чан­не пры­хіль­ні­кі змо­гуць ужо 25 лю­та­га на сцэ­не ста­ліч­на­га Па­ла­ца спор­ту пад­час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі пад­вя­дзен­ня вы­ні­каў ад­кры­та­га кон­кур­су «Тры­умф. Ге­ро­ям спор­ту 2014» або ўве­ча­ры гэ­та­га ж дня — у тэ­ле­вер­сіі шоу на ка­на­лах «Бе­ла­русь 1» і «Бе­ла­русь 24».

Тым ча­сам за­ста­ло­ся менш за ме­сяц да афі­цый­най су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў кра­ін-удзель­ніц «Еў­ра­ба­чан­ня» ў Ве­не — ужо 16 са­ка­ві­ка бе­ла­ру­сы, так­са­ма як ас­тат­нія 39 кра­ін, па­він­ны пе­ра­даць ар­га­ні­за­та­рам поў­ны па­кет ма­тэ­ры­я­лаў, не­аб­ход­ны для ўдзе­лу на­шых ар­тыс­таў у кон­кур­се. Та­му на здым­кі клі­па, рас­пра­цоў­ку сцэ­ніч­на­га клі­па, пад­бор кас­цю­маў і ін­шыя важ­ныя рэ­чы ў ар­тыс­таў за­ста­ло­ся зу­сім ня­шмат ча­су, тым больш на­да­лей гра­фік пад­рых­тоў­кі бу­дзе ра­біц­ца ўсё больш шчыль­ным.

Як па­ве­да­мі­лі прад­стаў­ні­кі Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, 18 кра­са­ві­ка ду­эт возь­ме ўдзел у ад­мыс­ло­вым «Кан­цэр­це Еў­ра­ба­чан­ня» ў Амстэр­да­ме, што ла­дзіц­ца сё­ле­та ў го­нар юбі­лею кон­кур­су. У ста­лі­цы Ні­дэр­лан­даў су­стрэ­нуц­ца прак­тыч­на ўсе ўдзель­ні­кі бу­ду­ча­га пе­сен­на­га шоу, та­му ве­ча­рын­ка афі­цый­на ста­не са­май вя­лі­кай і знач­най про­ма­па­дзе­яй на­пя­рэ­дад­ні кон­кур­су і доб­рай маг­чы­мас­цю рас­ка­заць пра ся­бе больш пад­ра­бяз­на за­меж­ным гле­да­чам. За па­дзе­яй абя­цае піль­на са­чыць — і рас­па­вес­ці ў пад­ра­бяз­нас­цях на­ват глы­бо­ка за­ку­ліс­ныя мо­ман­ты — і зды­мач­ная гру­па Агенц­тва тэ­ле­на­ві­наў.

Што да са­мо­га шоу, то лі­та­раль­на дня­мі ста­ла вя­до­ма, што апош­няя част­ка бі­ле­таў на ге­не­раль­ныя пра­го­ны, паў­фі­на­лы і фі­нал «Еў­ра­ба­чан­ня-2015» тра­піць у ад­кры­ты про­даж 27 лю­та­га. Ар­га­ні­за­та­ры пра­па­ну­юць пры­хіль­ні­кам кон­кур­су па­кла­па­ціц­ца пра квіт­кі за­га­дзя, бо на­да­лей бі­ле­таў мо­жа ўжо не за­стац­ца аль­бо на­быць іх мож­на бу­дзе толь­кі па знач­на вы­шэй­шых кош­тах у спе­ку­лян­таў. На­га­да­ем, сё­лет­няе юбі­лей­нае шоу, што ад­бу­дзец­ца ў аў­стрый­скай ста­лі­цы з 19 па 23 мая пад дэ­ві­зам «На­вод­зя­чы мас­ты», абя­цае стаць над­звы­чай маш­таб­ным і ўпер­шы­ню афі­цый­на пе­ра­сяг­не ме­жы Еў­ро­пы — да ўдзе­лу за­про­ша­ны прад­стаў­ні­кі Аў­стра­ліі. Бе­ла­рус­ка­му ж ду­э­ту вы­па­ла вы­сту­паць у дру­гой част­цы пер­ша­га паў­фі­на­лу, 19 мая. Кан­чат­ко­вае раз­мер­ка­ван­не ўдзель­ні­каў па чар­го­вас­ці вы­ступ­лен­ня ад­бу­дзец­ца, як ча­ка­ец­ца, у са­ка­ві­ку.

Да­рэ­чы, да 60-год­дзя кон­кур­су Еў­ра­пей­скі вя­шчаль­ны са­юз ства­рыў спе­цы­яль­ны сайт
http://60th.eurovіsіon.tv, на якім рас­ка­за­на, чым быў ад­мет­ны кож­ны дзя­ся­так га­доў з гіс­то­рыі кон­кур­су, зме­шча­ны рэд­кія фо­та­здым­кі і пе­ра­лі­ча­ны са­мыя за­хап­ляль­ныя мо­ман­ты, па­чы­на­ю­чы з пе­ра­мо­гі ў 1956-м швей­цар­кі Ліз Асія да ле­таш­ня­га скан­даль­на­га тры­ум­фу прад­стаў­ні­цы Аў­стрыі Кан­чы­ты Вурст.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.