Вы тут

На «Еўрабачанне» едзе Аўстралія


Та­кім чы­нам, коль­касць кра­ін-удзель­ніц да­сяг­ну­ла 40

Не­ча­ка­ная аб­вест­ка з'я­ві­ла­ся на афі­цый­ным сай­це між­на­род­на­га пе­сен­на­га кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не». Па­вод­ле ра­шэн­ня ар­га­ні­за­та­раў, у фі­на­ле юбі­лей­на­га
60-га шоу за­про­ша­ны вы­сту­піць прад­стаў­нік Аў­стра­ліі.

«Гэ­та ад­бу­дзец­ца толь­кі сё­ле­та, у пры­ват­нас­ці, каб па­шы­рыць маш­таб юбі­лей­ных ура­чыс­тас­цяў і ад­па­вя­даць абра­най тэ­ме гэ­та­га го­да — «На­вя­дзен­не мас­тоў». Та­кі наш спо­саб ска­заць: «Да­вай­це ад­зна­чым гэ­ту па­дзею ра­зам!» — пад­крэс­лі­вае вы­ка­наў­чы прад­зю­сар Еў­ра­пей­ска­га вя­шчаль­на­га са­ю­за Ён Ола Сан. Як га­во­рыц­ца ў афі­цый­ным па­ве­дам­лен­ні ар­га­ні­за­та­раў, Аў­стра­ліі, ня­гле­дзя­чы на роз­ні­цу ў ча­се, так­са­ма бу­дзе да­зво­ле­на га­ла­са­ваць у абод­вух паў­фі­на­лах і фі­на­ле, што мо­жа ўнес­ці пэў­ныя ка­рэк­ты­вы ў вы­ні­ко­вую таб­лі­цу.

Ка­лі ж рап­там у кон­кур­се пе­ра­мо­жа прад­стаў­нік Аў­стра­ліі, не­аб­ход­на бу­дзе знай­сці кра­і­ну-парт­нё­ра для ар­га­ні­за­цыі кон­кур­су ў Еў­ро­пе (на да­дзе­ны мо­мант ідуць пе­ра­мо­вы з Гер­ма­ні­яй), і та­ды ў 2016 го­дзе прад­стаў­нік кра­і­ны зноў бу­дзе да­пу­шча­ны да ўдзе­лу ў ме­ра­пры­ем­стве. Па­доб­нае ра­шэн­не ў да­чы­нен­ні да кра­і­ны, якая не мае геа­гра­фіч­на­га да­чы­нен­ня да Еў­ро­пы, пры­ня­тае ўпер­шы­ню.

Аў­стра­лій­скія тэ­ле­ві­зій­ні­кі, да­рэ­чы, транс­лю­юць кон­курс для жы­ха­роў кра­і­ны ўжо больш за 30 га­доў і ад­зна­ча­юць ня­змен­на вы­со­кую ці­ка­васць да яго. Сё­лет­ні фі­нал, на­прык­лад, бу­дзе па­ка­за­ны ў пра­мым эфі­ры ра­ні­цай, а яго за­піс вый­дзе ў вя­чэр­ні прайм-тайм тэ­ле­ка­на­ла SBS One та­го ж дня. Ка­му з вы­ка­наў­цаў або ка­лек­ты­ваў вы­пад­зе го­нар прад­ста­віць кра­і­ну на ад­ным з лю­бі­мых тэ­ле­кон­кур­саў аў­стра­лій­цаў, па­куль не­вя­до­ма. Вы­бар му­сіць быць зроб­ле­ны да 16 са­ка­ві­ка.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.