Вы тут

Навука — гэта забаўна!


Пры­нам­сі, у та­кім фар­ма­це пла­нуе пра­во­дзіць эк­скур­сіі ў ла­ба­ра­то­рыі но­вы пра­ект «На­ву­ко­вае шоу пра­фе­са­ра Ад­кры­ва­шкі­на», што стар­туе ў най­блі­жэй­шую су­бо­ту на тэ­ле­ка­на­ле «Бе­ла­русь 2». Яно і зра­зу­ме­ла: у гос­ці да ву­чо­ных за­пра­ша­юц­ца... дзе­ці.

Хто та­кі на­са­мрэч пра­фе­сар Ад­кры­ва­шкін, ства­раль­ні­кі шоу да­гэ­туль тры­ма­юць у сак­рэ­це. За­тое за­ваб­лі­ва­юць абя­цан­ня­мі рас­па­вес­ці, як зда­быць снег ле­там і вы­ра­біць мы­ла сва­і­мі ру­ка­мі, як пра­штурх­нуць ку­ры­нае яй­ка скрозь вуз­кае рыль­ца бу­тэль­кі і да­вес­ці ва­ду да кі­пен­ня з да­па­мо­гай рук. Зрэш­ты, як за­пэў­ні­вае вы­ка­наў­чы прад­зю­сар «Бе­ла­русь 2» Ягор Шоль­кін, «На­ву­ко­вае шоу пра­фе­са­ра Ад­кры­ва­шкі­на» вы­дат­на па­ды­хо­дзіць і для агуль­на­ся­мей­на­га пра­гля­ду: «Час­та баць­кі за­хо­дзяць у ту­пік, як рас­тлу­ма­чыць дзе­цям скла­да­ныя рэ­чы прос­ты­мі сло­ва­мі. У нас як­раз гэ­та і ро­біц­ца — ве­се­ла, за­хап­ляль­на, без сум­ных фор­мул і нуд­ных тлу­ма­чэн­няў».

Як гэ­та бу­дзе вы­гля­даць на спра­ве, да­ве­да­ем­ся ўжо з пер­ша­га вы­пус­ку шоу — 21 лю­та­га ў 10.50.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».