Вы тут

...Якое заўжды з табой


Сяб­роў­ка да­сла­ла ў са­цы­яль­ных сет­ках спа­сыл­ку: «Ува­ходзь у гру­пу «Я не свят­кую 8 Са­ка­ві­ка», тут так за­баў­на!» Я ча­мусь­ці ні­чо­га вя­сё­ла­га ў «ан­ты­ідэа­ла­гі­за­ва­ных» ма­ні­фес­тах і за­клі­ках праў­да­ру­баў «не быць са­ўка­мі, як усе» не знай­шла.

На­пэў­на, яно бы­ло заўж­ды: су­тык­нен­не ста­ро­га і но­ва­га, рэт­ра і ма­дэр­ну. Гэ­та ад­веч­ны кан­флікт тых, хто за што-не­будзь, і тых, хто не менш го­ра­ча — су­праць. У нашым вы­пад­ку су­праць Між­на­род­на­га жа­но­ча­га дня, у трак­тоў­цы ААН з 1975 го­да — Між­на­род­на­га дня ба­раць­бы за пра­вы жан­чын і між­на­род­ны мір, які мно­гія па­блаж­лі­ва на­зы­ва­юць «днём ак­ты­віс­так-фе­мі­ніс­так» або «днём квет­ка­вых спе­ку­лян­таў».

Што ці­ка­ва — боль­шасць тых, хто за­клі­кае 8 Са­ка­ві­ка ўзяць і ад­мя­ніць, а пры­ем­ныя сло­вы, па­да­рун­кі, квет­кі і ўся­ля­кія ін­шыя пра­явы ўва­гі пры­свя­чаць жан­чы­нам ва ўсе ас­тат­нія дні го­да, звы­чай­на за­клі­ка­мі і аб­мя­жоў­ва­юц­ца. У най­леп­шым вы­пад­ку пад «ас­тат­ні­мі дня­мі го­да» ха­ва­юц­ца аса­біс­тыя да­ты — дні на­ра­джэн­ня, імя­ні­ны, га­да­ві­ны вя­сел­ля. Дый тое да­ты­чыц­ца толь­кі вы­ключ­на вуз­ка­га ко­ла са­мых бліз­кіх жан­чын, а пра ўсіх ас­тат­ніх — ды тых жа ўра­чоў і ме­ды­цын­скіх сяс­цёр, на­стаў­ніц і вы­ха­ва­це­лек, пра­даў­шчыц, цы­руль­ніц, паш­таль­ё­наў, пра­вад­ніц чы­гун­кі, кі­роў­цаў трам­ва­яў — на­огул за­бы­ва­юц­ца. Вось ад­ка­жы­це са­мі са­бе, па­клаў­шы ру­ку на сэр­ца, як даў­но вы га­ва­ры­лі ка­мусь­ці з вы­шэй­зга­да­ных жан­чын шчы­рае, не­дзя­жур­нае «дзя­куй» або ра­бі­лі прос­та так неш­та пры­ем­нае для су­пра­цоў­ніц, або га­та­ва­лі сня­да­нак на ўсю сям'ю вы­ключ­на па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве, каб даць ад­па­чыць жон­цы ці ма­ме, або ўсмі­ха­лі­ся вы­пад­ко­вым спа­да­рож­ні­цам?.. А 8-га Са­ка­ві­ка, як бы фар­маль­на яго ні ўспры­ма­лі і якім бы пе­ра­жыт­кам мі­ну­ла­га ні на­зы­ва­лі, так ці інакш на­гад­вае пра гэ­та і вы­му­шае пра­яў­ляць кры­ху больш ува­гі да на­ва­коль­ных жан­чын.

У рэш­це рэшт, ка­лі вам не па­да­ба­ец­ца «са­цы­я­ліс­тыч­ны шлейф» жа­но­ча­га свя­та, і ўспры­май­це прос­та як да­дат­ко­вую на­го­ду ўзга­даць, што на­дыш­ла вяс­на —  і што пры­ро­да вы­хо­дзіць па­кры­се з зі­мо­вай спяч­кі. І хоць бы з гэ­тай пры­чы­ны вар­та, вы­кон­ва­ю­чы пе­сен­ны за­па­вет Бу­ла­та Аку­джа­вы, час­цей га­ва­рыць ад­но ад­на­му кам­плі­мен­ты — доб­рае сло­ва, ве­да­е­це, яно і кот­цы пры­ем­нае.

Пры­чым, гэ­та да­ты­чыц­ца не толь­кі да­рос­лых. Як вы лі­чы­це, хоць ад­на ма­ма ад­мо­віц­ца ліш­ні раз па­слу­хаць на ра­ніш­ні­ку він­ша­валь­ную пе­сень­ку, якую сын ці дач­ка ста­ран­на раз­вуч­ва­лі і вы­кон­ва­юць — толь­кі для яе? А ця­пер у дум­ках вы­крас­лі­це гэ­тыя са­ка­віц­кія ра­ніш­ні­кі са школь­най і сад­коў­скай пра­гра­мы. Зу­сім. Што за­ста­нец­ца? І як вы ду­ма­е­це, ці мно­гія та­ты бу­дуць ад­мыс­ло­ва раз­вуч­ваць з дзець­мі пе­сень­кі, каб па­ра­да­ваць ма­му?

Ры­зы­кую стаць вя­до­май як рэт­ра­град, але не ба­чу не­аб­ход­нас­ці пры­бі­раць з ка­лен­да­ра «са­вец­кія» свя­ты. Каб для іх з'я­ві­ла­ся аль­тэр­на­ты­ва — па­трэб­ны час і на­ту­раль­ны ад­бор. Ка­лі ж на­са­джаць штось­ці но­вае штуч­на — атры­ма­ец­ца гіс­то­рыя пра шы­ла і мы­ла. А хо­чац­ца прос­та свя­та — не ліш­ня­га, тра­ды­цый­на­га і ўтуль­на­га, пры­клад­на та­ко­га, як цяп­ло ма­мі­ных рук, якое ад­чу­ва­еш на лю­бой ад­лег­лас­ці і праз са­мы доў­гі час...

А ў вас якія ста­сун­кі скла­лі­ся з 8 Са­ка­ві­ка?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.