Вы тут

Выкладчыкі для бабуль


Асвет­ніц­кі пра­ект па на­ву­чан­ні пен­сі­я­не­раў кам­п'ю­тар­най гра­мат­нас­ці шу­кае ва­лан­цё­раў

18-24

Ужо ў каст­рыч­ні­ку ва ўсіх аб­лас­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі пра­ект «Се­ці­ву ўсе ўзрос­ты па­кор­ныя», ар­га­ні­за­ва­ны ма­біль­ным апе­ра­та­рам «МТС», пры­ме но­вых вуч­няў. За тры ме­ся­цы аду­ка­цый­най пра­гра­мы па­жы­лыя лю­дзі на­ву­чац­ца ка­рыс­тац­ца кам­п'ю­та­рам і ін­тэр­нэ­там.

Мэ­та пра­гра­мы, якая ахо­піць сё­ле­та Мінск, Брэст, Ві­цебск, Грод­на, Го­мель, Ма­гі­лёў, а так­са­ма Баб­руйск, — у прос­тай і да­ступ­най фор­ме па­зна­ё­міць па­жы­лых сту­дэн­таў з су­час­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі, на­ву­чыць іх ка­рыс­тац­ца ка­рыс­ны­мі ан­лайн-сэр­ві­са­мі: чы­таць і гля­дзець на­ві­ны, шу­каць не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю, кан­так­та­ваць з сяб­ра­мі і род­ны­мі праз элект­рон­ную пош­ту і са­цы­яль­ныя сет­кі, аплач­ваць ка­му­наль­ныя па­слу­гі, за­каз­ваць бі­ле­ты да ўра­ча, квіт­кі на кан­цэр­ты і г.д. Зрэш­ты, узяць удзел у пра­ек­це му­сяць не толь­кі ба­бу­лі і дзя­ду­лі, але і іх уну­кі — у якас­ці вы­клад­чы­каў. Пра­ек­ту не­аб­ход­на да­па­мо­га ма­ла­дых ва­лан­цё­раў. Каб тра­піць у іх лік, трэ­ба на­са­мрэч зу­сім ма­ла: быць га­то­вым па­дзя­ліц­ца ўлас­ны­мі ве­да­мі і во­пы­там, а так­са­ма аса­біс­тым ча­сам (1 га­дзі­на на ты­дзень) з ты­мі, хто мае ў гэ­тым па­трэ­бу. Пра­цу вы­клад­чы­каў ар­га­ні­зу­юць з улі­кам іх па­жа­дан­няў: кож­ны з ва­лан­цё­раў мо­жа вы­браць той ву­чэб­ны клас, які яму зруч­ней­шы і блі­жэй­шы ў геа­гра­фіч­ным пла­не, а так­са­ма ўзгад­ніць па­пя­рэд­не мес­ца і час пра­вя­дзен­ня за­ня­ткаў.

«Мы шу­ка­ем ад­каз­ных і спа­гад­лі­вых лю­дзей, якія га­то­вы да­па­ма­гаць і стаць для па­жы­лых лю­дзей свое­асаб­лі­вы­мі пра­вад­ні­ка­мі ў свет су­час­ных тэх­на­ло­гій, — пад­крэс­лі­вае кі­раў­нік ка­мер­цый­на­га дэ­парт­амен­та «МТС» Яў­ген БРАН­ЦАЎ. — Пен­сі­я­не­рам у тэх­на­ла­гіч­ным гра­мад­стве но­выя ве­ды вель­мі па­трэб­ныя, але яны не заўж­ды га­во­раць пра гэ­та ўго­лас: хтось­ці з-за стра­ху, нех­та з-за ня­ўпэў­не­нас­ці ва ўлас­ных сі­лах. За­да­ча ва­лан­цё­ра — знай­сці з пен­сі­я­не­ра­мі агуль­ную мо­ву, на­ла­дзіць да­вер­лі­выя ста­сун­кі. Як па­каз­вае во­пыт па­пя­рэд­ніх эта­паў пра­ек­та, ін­шыя ас­пек­ты — пол, уз­рост, коль­касць вы­шэй­шых аду­ка­цый вы­клад­чы­ка — па вя­лі­кім ра­хун­ку, зна­чэн­ня не ма­юць». Так, ся­род ва­лан­цё­раў бы­лі і бух­гал­та­ры, і пра­гра­міс­ты, і сту­дэн­ты гу­ма­ні­тар­ных спе­цы­яль­нас­цяў, і ін­жы­не­ры. Ад­ну з груп у мі­ну­лым се­зо­не вёў 67-га­до­вы пен­сі­я­нер, які ву­чыў­ся ра­ней у пра­ек­це. А са­май юнай вы­клад­чы­цай ста­ла... 12-га­до­вая школь­ні­ца, якая не прос­та гу­та­ры­ла са сту­дэн­та­мі на ад­ной мо­ве, але і ста­ла ад­ной з най­больш лю­бі­мых на­стаў­ніц у па­жы­лых лю­дзей!

Вы па­зна­лі ў парт­рэ­це ва­лан­цё­ра ся­бе? Та­ды да 1 каст­рыч­ні­ка бя­гу­ча­га го­да не­аб­ход­на да­слаць за­яў­ку на ўдзел у пра­ек­це на ад­рас vozrast@mts.by, па­зна­чыў­шы сваё імя і проз­ві­шча, кан­такт­ны тэ­ле­фон, мес­ца пра­цы ці ву­чо­бы і най­больш зруч­ны для вас час за­ня­ткаў. Да па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га се­зо­на ва ўсіх рэ­гі­ё­нах бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны трэ­нін­гі для ва­лан­цё­раў: спе­цы­я­ліс­ты прэ­зен­ту­юць спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ную пра­гра­му для на­ву­чан­ня па­жы­лых лю­дзей, па­дзе­ляц­ца ўлас­ным во­пы­там і рас­па­вя­дуць, на якія ас­пек­ты і тэ­мы вар­та звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу.

Да­рэ­чы, сё­лет­ні этап ста­не ўжо трэ­цім у пра­ек­це. На­огул пра­гра­ма «Се­ці­ву ўсе ўзрос­ты па­кор­ныя» стар­та­ва­ла ў каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да ў Мін­ску на ба­зе ча­ты­рох тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­раў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва. За пер­шыя два эта­пы сі­ла­мі ва­лан­цё­раў до­свед пра­цы з кам­п'ю­та­рам і ін­тэр­нэ­там на­бы­лі ка­ля 1000 ста­ліч­ных пен­сі­я­не­раў. Ле­тась жа пра­ект быў пры­зна­ны най­леп­шай аду­ка­цый­най іні­цы­я­ты­вай на пер­шай бе­ла­рус­кай прэ­міі ў га­лі­не кар­па­ра­тыў­най са­цы­яль­най ад­каз­нас­ці.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.