Вы тут

Максімальны камфорт для жыхароў сталіцы


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў да­пра­ца­ваць ін­вест­пра­ект па бу­даў­ніц­тве шмат­функ­цы­я­наль­на­га комп­лек­су на пло­шчах аб'­яд­нан­ня «Га­ры­зонт» у Мін­ску, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Аб ад­па­вед­ных пла­нах кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы дак­лад­ва­лі пер­шы ві­цэ-прэм'­ер Ула­дзі­мір Ся­маш­ка, стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Аляк­сандр Якаб­сон, стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Ла­дуць­ка, па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та Кі­рыл Ру­ды і ген­ды­рэк­тар ААТ «Кі­ру­ю­чая кам­па­нія хол­дын­га «Га­ры­зонт» Юрый Прад­ко. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што гэ­тая тэ­ры­то­рыя з'яў­ля­ец­ца вель­мі вы­гад­ным мес­цам і смач­ным ка­вал­кам для лю­бо­га ін­вес­та­ра. «Што мы там бу­дзем бу­да­ваць, што ця­пер там зна­хо­дзіц­ца і ад­бы­ва­ец­ца з гэ­ты­мі збу­да­ван­ня­мі і на якіх умо­вах мы бу­дзем пры­цяг­ваць ін­вес­та­ра?» — за­даў пы­тан­не Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што як кра­і­на ў цэ­лым, так і бе­ла­рус­кая ста­лі­ца ў пры­ват­нас­ці, перш за ўсё яе жы­ха­ры, па­він­ны атры­маць ка­рысць ад рэа­лі­за­цыі гэ­та­га ін­вест­пра­ек­та. Па­вод­ле яго слоў, ка­лі раз­мо­ва ідзе толь­кі пра бу­даў­ніц­тва яшчэ ад­ной гас­ці­ні­цы або да­дат­ко­вых офіс­ных па­мяш­кан­няў, то асаб­лі­вай не­аб­ход­нас­ці ў та­кім пра­ек­це ня­ма.

Як па­ве­да­міў жур­на­ліс­там па вы­ні­ках дак­ла­да Мі­ка­лай Ла­дуць­ка, кан­цэп­цыя комп­лек­су бу­дзе да­пра­ца­ва­на. Пла­ну­ец­ца, што па сва­ім на­бо­ры функ­цый ён бу­дзе ў мак­сі­маль­най сту­пе­ні ад­па­вя­даць за­па­тра­ба­ван­ням жы­ха­роў Мін­ска. Тут пла­ну­ец­ца раз­мяс­ціць жы­лыя па­мяш­кан­ні, аказ­ваць роз­ныя па­слу­гі: ганд­лю, азда­раў­лен­ня, хар­ча­ван­ня, бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня. Ад­па­вед­на, у ста­лі­цы з'я­вяц­ца но­выя ра­бо­чыя мес­цы, спат­рэ­біц­ца бу­даў­ніц­тва аў­та­ста­я­нак, у тым лі­ку пад­зем­ных.

По­бач з пля­цоў­кай аб'­яд­нан­ня «Га­ры­зонт», раз­ме­шча­най у ме­жах ву­ліц Чыр­во­ная, Ма­шэ­ра­ва, Куй­бы­ша­ва і Кі­ся­лё­ва, зна­хо­дзіц­ца яшчэ ад­на вя­лі­кая ін­вест­пля­цоў­ка, дзе раз­ме­шча­на тра­лей­бус­нае дэ­по, якое не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца. «Гэ­тую тэ­ры­то­рыю мы раз­гля­да­ем у комп­лек­се з асва­ен­нем пля­цоў­кі «Га­ры­зонт». Гэ­та бу­дзе адзі­ны ін­вест­пра­ект», — ска­заў стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Ён так­са­ма па­ве­да­міў, што кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў за­да­чу рэа­лі­за­ваць ад­па­вед­ны пра­ект пры ак­тыў­ным удзе­ле Мін­гар­вы­кан­ка­ма з пры­цяг­нен­нем ад­на­го або не­каль­кіх бе­ла­рус­кіх бан­каў. «Увесь раз­лі­ко­вы пры­бы­так бу­дзе на­кі­ра­ва­ны на раз­віц­цё го­ра­да і яго пра­мыс­ло­ва­га па­тэн­цы­я­лу», — пад­крэс­ліў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка.

Стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма ад­зна­чыў, што ска­ра­чэн­не вы­твор­чых пло­шчаў унут­ры ста­лі­цы з'яў­ля­ец­ца аб'­ек­тыў­ным пра­цэ­сам. Гэ­та­му са­дзей­ні­чае вы­нас пэў­ных прад­пры­ем­стваў і вы­твор­час­цяў за ме­жы го­ра­да і ўка­ра­нен­не но­ва­га тэх­на­ла­гіч­на­га аб­ста­ля­ван­ня, што вя­дзе да зні­жэн­ня па­трэ­бы ў ра­бо­чай сі­ле і вы­зва­лен­ня вы­твор­чых пло­шчаў. «Гэ­та су­свет­ны аб'­ек­тыў­ны пра­цэс», — лі­чыць Мі­ка­лай Ла­дуць­ка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.