Вы тут

Свая ніша ў сусветным парадку дня


На кар­це све­ту сфар­мі­ра­ваў­ся но­вы ма­гут­ны эка­на­міч­ны цэнтр — ЕА­ЭС

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на па­ся­джэн­ні Вы­шэй­ша­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ве­та на ўзроў­ні кі­раў­ні­коў дзяр­жаў, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

11-32

«Сён­ня мы пра­во­дзім на­ша па­ся­джэн­не ва ўмо­вах, ка­лі Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз дэ-фак­та за­няў сваю ні­шу ў су­свет­ным эка­на­міч­ным і на­ват па­лі­тыч­ным па­рад­ку дня. Мы дэ-юрэ за­вяр­ша­ем фар­мі­ра­ван­не най­буй­ней­ша­га агуль­на­га рын­ку на еў­ра­зій­скай пра­сто­ры», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што Бе­ла­русь, Ка­зах­стан і Ра­сія пра­ін­фар­ма­ва­лі су­свет­ную су­поль­насць аб прак­тыч­на сін­хрон­най ра­ты­фі­ка­цыі пар­ла­мен­та­мі кра­ін Да­га­во­ра аб ЕА­ЭС, які ўсту­піць у сі­лу з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Па вы­ні­ках па­ся­джэн­ня Між­дзяр­жаў­на­га са­ве­та Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най су­поль­нас­ці быў пад­пі­са­ны да­га­вор аб спы­нен­ні дзей­нас­ці Еў­рА­зЭС. Як ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, Еў­рА­зЭС год­на вы­ка­на­ла сваю ро­лю, прой­дзе­ны вя­лі­кі і скла­да­ны шлях ін­тэ­гра­цый­на­га бу­даў­ніц­тва. «Са­мае га­лоў­нае, што Еў­рА­зЭС з'я­ві­ла­ся пад­мур­кам для ства­рэн­ня Мыт­на­га са­ю­за і Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, якія, у сваю чар­гу, за­кла­лі асно­вы бу­ду­ча­га Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. — Та­му сён­няш­нія ра­шэн­ні аб зме­не фар­ма­ту на­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня — гэ­та адэ­кват­нае ад­люст­ра­ван­не су­час­ных тэн­дэн­цый ін­тэ­гра­цыі».

А ЕА­ЭС учо­ра фак­тыч­на па­шы­рыў свае ме­жы: быў пад­пі­са­ны да­га­вор аб да­лу­чэн­ні да са­ю­за Ар­ме­ніі. Як за­явіў Прэ­зі­дэнт гэ­тай кра­і­ны Серж Сарг­сян, ад­сут­насць у Ар­ме­ніі агуль­ных ме­жаў з чле­на­мі ЕА­ЭС не пе­ра­шко­дзіць ін­тэ­гра­цыі. Да кан­ца 2014 да­лу­чыц­ца да Да­га­во­ра аб ЕА­ЭС раз­ліч­вае Кыр­гыз­стан, за­явіў кі­раў­нік гэ­тай дзяр­жа­вы Ал­маз­бек Атам­ба­еў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».