У якасці інтэрв'юера выступіў галоўны рэдактар міжнароднага часопіса «Туркменистан» Міхаіл Пераплеснін, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адказаў на шэраг пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў двухбаковых беларуска-туркменскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і вытворчай сферах, галіне транзіту і транспарту, сумеснага навучання і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для высокатэхналагічных сектараў эканомік дзвюх краін.
Асаблівая ўвага ў час інтэрв'ю была нададзена найбольш знакавым праектам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва, сярод якіх важнейшым з'яўляецца будаўніцтва беларускім бокам у Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па здабычы калійных угнаенняў.
«Наземная частка знаходзіцца практычна на завяршальным этапе, мы хутка закончым. Думаю, што ў бліжэйшыя год-паўтара пройдзем і падземную частку. Усё роўна мы вам пабудуем самы сучасны камбінат, і вы будзеце ім ганарыцца. Мы гэта ўмеем рабіць. Нядаўна два такія камбінаты дадаткова пабудавалі ў сябе ў гэтых умовах. І мы зробім гэта сімвалам нашых адносін, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Як бы ні было складана, мы задаволены, што Туркменістан выбраў для рэалізацыі гэтага праекта Беларусь».
Плануецца, што, акрамя часопіса «Туркменистан», інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі будзе размешчана на сайце туркменскага ўрада, на сайце Turkmenіstan.ru, у часопісе МЗС Туркменістана «Внешняя политика и дипломатия Туркменистана», а таксама распаўсюджана па каналах дзяржаўнай інфармацыйнай службы «Туркмендаўлетхабарлары».
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.