Вы тут

Садружнасць дыялогу і паразумення


Уні­каль­нае па­лі­тыч­нае ўтва­рэн­не, якое аб'­яд­ноў­вае кра­і­ны пост­са­вец­кай пра­сто­ры, трэ­ба за­хоў­ваць і раз­ві­ваць

Бе­ла­русь чар­го­вы раз па­цвер­дзі­ла ста­тус уні­вер­саль­най, вель­мі зруч­най і кам­форт­най пля­цоў­кі, на якой ажыц­цяў­ля­юц­ца мно­гія ін­тэ­гра­цый­ныя ме­ра­пры­ем­ствы і ўма­цоў­ва­ец­ца ўза­е­ма­дзе­ян­не ў СНД. Гэ­тыя сло­вы стар­шы­ні Вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та — вы­ка­наў­ча­га сак­ра­та­ра СНД Сяр­гея Ле­бе­дзе­ва — най­леп­шае ад­люст­ра­ван­не ат­мас­фе­ры, у якой пра­хо­дзі­ла ўчо­ра ў Мін­ску па­ся­джэн­не Са­ве­та кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД.

11-25

Ужо пад­вод­зя­чы вы­ні­кі са­мі­ту, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што бы­лі пад­ра­бяз­на аб­мер­ка­ва­ны кан­цэп­ту­аль­ныя пы­тан­ні, праб­ле­мы і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця Са­друж­нас­ці. «Пра­ве­дзе­ная раз­мо­ва чар­го­вы раз па­цвер­дзі­ла на­шу га­тоў­насць да кан­струк­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

У хо­дзе па­ся­джэн­ня Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на са­мыя бо­ле­выя кроп­кі Са­друж­нас­ці. У пры­ват­нас­ці, на дэз­ын­тэг­ра­цый­ныя тэн­дэн­цыі, якія ўзмац­ня­юц­ца ўнут­ры СНД. Па сло­вах бе­ла­рус­ка­га Прэ­зі­дэн­та, «гэ­та не мо­жа не на­сця­рож­ваць. Асаб­лі­ва з улі­кам спроб асоб­ных доб­ра­зыч­ліў­цаў па­ха­ваць СНД як не­па­трэб­ны ру­ды­мент. Бе­ла­русь не з'яў­ля­ец­ца пры­хіль­ні­цай та­ко­га пе­сі­міс­тыч­на­га па­ды­хо­ду. Мы заў­сё­ды вы­сту­па­лі за раз­віц­цё ўсе­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва». Па­вод­ле слоў Аляк­сандра Лу­ка­шэн­кі, ме­на­ві­та та­му Бе­ла­русь паў­тор­на ўзя­ла на ся­бе стар­шын­ство ў СНД сё­ле­та.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што гіс­то­рыя ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў на пост­са­вец­кай пра­сто­ры па­ча­ла­ся ме­на­ві­та з СНД. «СНД — гэ­та пад­му­рак, які фар­мі­руе ўмо­вы і вы­зна­чае за­ці­каў­ле­насць кож­най кра­і­ны ў сту­пе­ні ін­тэ­гра­цыі», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. Ён да­даў, што во­пыт СНД ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ва ўсіх ін­шых ар­га­ні­за­цы­ях, ство­ра­ных на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. На дум­ку Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, пры­сут­насць на па­ся­джэн­ні амаль усіх кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД кра­са­моў­на па­цвяр­джае жыц­ця­здоль­насць Са­друж­нас­ці. «Нам усім не­аб­ход­на та­кая плат­фор­ма, якая аб'­яд­ноў­вае. Тут ня­ма абы­яка­вых. На­ды­шоў час ад­кры­та, па-муж­чын­ску па­га­ва­рыць пра да­лей­шы лёс Са­друж­нас­ці», — ска­заў бе­ла­рус­кі кі­раў­нік.

Яшчэ ад­но хва­лю­ю­чае пы­тан­не — бяс­пе­ка на пра­сто­ры СНД, ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар: «Ска­жу шчы­ра, гэ­та не толь­кі мой пункт гле­джан­ня. Мы па­він­ны тут больш у рам­ках СНД на­да­ваць ува­гі гэ­тым праб­ле­мам. Та­му што ку­ды ўжо да­лей, ка­лі вай­на ідзе на тэ­ры­то­рыі ад­на­го з на­шых парт­нё­раў, чле­на Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў». «Я ска­заў, што гэ­та не толь­кі мой пункт гле­джан­ня, але, упэў­не­ны, што амаль усіх: не­да­пу­шчаль­на, на­пэў­на, ка­лі ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні, якія ты­чац­ца та­кой кра­і­ны, як Укра­і­на, вы­ра­ша­юц­ца не­дзе да­лё­ка — ці то ў Бер­лі­не, ці то ў Мі­ла­не. Та­ды паў­стае пы­тан­не: на­вош­та да нас звяр­тац­ца па ін­шых пы­тан­нях — эка­на­міч­ных, па­лі­тыч­ных, дып­ла­ма­тыч­ных? Трэ­ба іх, на­пэў­на, вы­ра­шаць там — у Бер­лі­не ці Мі­ла­не», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі лі­чыць, што ця­пер важ­на ўсве­дам­ляць, што Укра­і­на — не прос­та ла­каль­ны ачаг на­пру­жан­ня: ба­я­выя дзе­ян­ні не­па­срэд­на ўплы­ва­юць на бяс­пе­ку і пад­ры­ва­юць эка­на­міч­нае раз­віц­цё як Укра­і­ны, так і ўся­го пост­са­вец­ка­га рэ­гі­ё­на. На дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, ба­кі кан­флік­ту ва Укра­і­не па­він­ны не прос­та знай­сці агуль­ныя па­ды­хо­ды, а спы­ніць кро­ва­пра­ліц­це і вы­ка­наць да­моў­ле­нас­ці, да­сяг­ну­тыя ў Мін­ску.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў па­рад­ку дня прад­стаў­ле­ны шэ­раг пы­тан­няў па су­пра­цоў­ніц­тве пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, якія ма­юць важ­нае прак­тыч­нае зна­чэн­не. У пры­ват­нас­ці, пы­тан­ні про­ці­дзе­ян­ня не­за­кон­най міг­ра­цыі, ганд­лю людзь­мі, уза­е­ма­дзе­ян­ня ор­га­наў фі­нан­са­вай раз­вед­кі і ге­не­раль­ных пра­ку­ро­раў. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі ад­зна­чыў, што на се­сіі Ге­не­раль­най асамб­леі ААН дэ­ле­га­цыя Бе­ла­ру­сі вы­сту­пі­ла ад імя дзяр­жаў — удзель­ніц СНД на тэ­му ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі ак­цэн­та­ваў ува­гу на Кан­цэп­цыі да­лей­ша­га раз­віц­ця СНД, у рам­ках якой вы­ка­на­ны знач­ны аб'­ём ра­бот па раз­віц­ці на­ву­ко­вай і на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най сфер. Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы лі­чыць не­аб­ход­ным звяр­нуць асаб­лі­вую ўва­гу ме­на­ві­та на прак­тыч­ную пра­цу ў гэ­тым кі­рун­ку.

У хо­дзе са­мі­ту кі­раў­ні­кі дзяр­жаў па­цвер­дзі­лі знач­насць за­ха­ван­ня і раз­віц­ця СНД. У пры­ват­нас­ці, Прэ­зі­дэнт Ра­сіі Ула­дзі­мір Пу­цін за­явіў, што раз­віц­цё шмат­пла­на­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва ў СНД за­ста­ец­ца для яго кра­і­ны пры­яры­тэ­там. «Важ­на за­ха­ваць па­зі­тыў­ную скі­ра­ва­насць дзей­нас­ці Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў, якая заў­сё­ды бу­да­ва­ла­ся на прын­цы­пах раў­на­праўя, уза­ем­най па­ва­гі, доб­ра­су­сед­ства і доб­рай во­лі ўсіх удзель­ні­каў», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Турк­ме­ні­ста­на Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­даў. Па­тэн­цы­ял СНД мо­жа і па­ві­нен быць вы­ка­ры­ста­ны для за­ха­ван­ня ба­лан­су рэ­гі­я­наль­най бяс­пе­кі для не­да­пу­шчэн­ня кан­флік­таў, упэў­не­ны ён. Прэ­зі­дэнт Азер­бай­джа­на Іль­хам Алі­еў так­са­ма пад­крэс­ліў, што Са­друж­насць не вы­чар­па­ла свой па­тэн­цы­ял як пля­цоў­ка для су­пра­цоў­ніц­тва, уза­е­ма­дзе­ян­ня і аб­мер­ка­ван­ня ак­ту­аль­ных пы­тан­няў рэ­гі­я­наль­на­га і між­на­род­на­га жыц­ця.

Пад­пі­сан­не Мал­до­вай Па­гад­нен­ня аб аса­цы­я­цыі з ЕС не ада­б'ец­ца не­га­тыў­на на су­пра­цоў­ніц­тве з СНД, за­пэў­ніў ка­лег кі­раў­нік гэ­тай кра­і­ны Мі­ка­лай Ці­моф­ці. А Прэ­зі­дэнт Та­джы­кі­ста­на Эма­ма­лі Рах­мон асаб­лі­вую ўва­гу на­даў пы­тан­ню бяс­пе­кі, па­ве­да­міў­шы пры гэ­тым, што Та­джы­кі­стан ужо атры­маў да­па­мо­гу па ўма­ца­ван­ні мя­жы з Аф­га­ні­ста­нам ад Бе­ла­ру­сі і Ар­ме­ніі. Пасол Укра­і­ны ў Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Ежаль, які прад­стаў­ляў сваю кра­і­ну на са­мі­це, за­явіў, што Укра­і­на пра­па­нуе ўсім ба­кам пры­клас­ці мак­сі­мум на­ма­ган­няў па вы­ка­нан­ні мін­скіх да­моў­ле­нас­цяў па ўрэ­гу­ля­ван­ні кан­флік­ту на паў­днё­вым ус­хо­дзе ўкра­ін­скай дзяр­жа­вы.

Па вы­ні­ках са­мі­ту кі­раў­ні­кі дзяр­жаў — удзель­ніц СНД пад­пі­са­лі 15 да­ку­мен­таў. У пры­ват­нас­ці, пры­ня­лі зва­рот да су­свет­най гра­мад­скас­ці ў су­вя­зі з 70-й га­да­ві­най Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не.

Лі­да­ры кра­ін СНД да­мо­ві­лі­ся, што ў 2015 го­дзе стар­шын­ство ў Са­друж­нас­ці пе­ра­хо­дзіць да Ка­зах­ста­на і чар­го­вы са­міт кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД прой­дзе ў ве­рас­ні-каст­рыч­ні­ку на­ступ­на­га го­да ў Аста­не. Ка­зах­стан так­са­ма раз­гля­дае СНД як уні­каль­ную па­лі­тыч­ную пля­цоў­ку, якая аб'­яд­ноў­вае кра­і­ны пост­са­вец­кай пра­сто­ры. «Ін­шай та­кой ар­га­ні­за­цыі ў на­шым рэ­гі­ё­не ня­ма для та­го, каб вы­ра­шыць пы­тан­ні, якія ўзні­ка­юць, аб­мя­няц­ца дум­ка­мі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Ка­зах­ста­на Нур­сул­тан На­за­рба­еў. Кі­раў­ні­кі дзяр­жаў так­са­ма да­мо­ві­лі­ся аб'­явіць 2016 Го­дам аду­ка­цыі ў СНД.

Па­вод­ле па­ве­дам­лен­няў прэс-служ­бы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі і БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».