Вы тут

Пры­га­жосць і твор­часць пад ад­ным да­хам


У го­ра­дзе Уз­да ад­крыў­ся но­вы Па­лац куль­ту­ры. Ён уз­во­дзіў­ся па ін­ды­ві­ду­аль­ным пра­ек­це. І трэ­ба ска­заць, атры­маў­ся не­паў­тор­ным, не­звы­чай­ным па ар­хі­тэк­ту­ры. А са­мае га­лоў­нае, ба­дай, тое, што са­браў пад ад­ным да­хам мас­тац­тва, твор­часць, пры­га­жосць.

Да гэ­та­га ўста­но­ва мес­ці­ла­ся ў бу­дын­ку кас­цё­ла Уз­вы­шэн­ня Свя­то­га Кры­жа, пом­ні­ка ар­хі­тэк­ту­ры XVІІІ ста­год­дзя. Тут ту­лі­лі­ся шмат­лі­кія дзі­ця­чыя і да­рос­лыя твор­чыя ама­тар­скія ка­лек­ты­вы, пра­во­дзі­лі­ся дыс­ка­тэ­кі.

Як ад­зна­чыў стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Вя­ча­слаў Па­холь­чык, го­рад меў вост­рую па­трэ­бу ва ўста­но­ве та­ко­га ты­пу. Бу­даў­ніц­тва пра­цяг­ва­ла­ся два га­ды за кошт срод­каў аб­лас­но­га бюд­жэ­ту. Пры ўзвя­дзен­ні і асна­шчэн­ні аб'­ек­та на 85% вы­ка­ры­ста­ны ма­тэ­ры­я­лы, мэб­ля і аб­ста­ля­ван­не ай­чын­ных вы­твор­цаў. «Но­вы Па­лац куль­ту­ры — толь­кі част­ка пла­на па раз­віц­ці і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні Уз­ды, — ад­зна­чыў Вя­ча­слаў Вя­ча­сла­ва­віч. — Ужо рас­пра­ца­ва­на каш­та­рыс­на-пра­ект­ная да­ку­мен­та­цыя на бу­даў­ніц­тва фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­ча­га комп­лек­су з пла­валь­ным ба­сей­нам.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.