Вы тут

Прайсці міма ці ўмяшацца? Патрэбнае падкрэсліць


На­пэў­на, па ўсёй кра­і­не аб­мяр­коў­ва­юць гэ­ты­мі дня­мі гіс­то­рыю 9‑га­до­вай дзяў­чын­кі Ксе­ніі Жу­ка­вай з Коб­рын­ска­га ра­ё­на, якая знік­ла 15 са­ка­ві­ка. Па­вод­ле асноў­най вер­сіі пра­ва­ахоў­ні­каў, яе звя­ла з баць­коў­ска­га до­му 28‑га­до­вая да­лё­кая сва­яч­ка сям'і — ця­жар­ная на 7‑м ме­ся­цы, па­збаў­ле­ная баць­коў­скіх пра­воў на чац­вя­рых улас­ных дзя­цей, але не па­збаў­ле­ная моц­най ця­гі да ал­ка­го­лю…

6-12

Не ха­чу і не ма­гу, не маю пра­ва асу­джаць у гэ­тай сі­ту­а­цыі баць­коў. Як ка­жуць, не дай Бог ні­ко­му. Як і боль­шасць су­ай­чын­ні­каў, спа­чу­ваю ім і ад­чай­на спа­дзя­ю­ся на тое, што Ксю­ша зной­дзец­ца і вер­нец­ца да­до­му, жы­вая і зда­ро­вая. А яшчэ між­во­лі пры­гля­да­ю­ся больш піль­на да да­рос­лых з дзець­мі. І ўсё ні­як не ма­гу зра­зу­мець: ча­му ні ў род­най вёс­цы, ні па да­ро­зе ў ста­лі­цу і да­лей ні­хто не звяр­нуў ува­гі на гэ­ту дзіў­ную па­ру? 9‑га­до­вае дзі­ця — не не­маў­ля, яго ў ваз­ку не сха­ва­еш, і спа­кой­на яно з чу­жым не пой­дзе, так ці інакш па­ста­ра­ец­ца пры­цяг­нуць ува­гу да­рос­лых: бу­дзе гуч­на кры­чаць, пла­каць або смя­яц­ца, агрэ­сіў­на ся­бе па­во­дзіць. Вы­хо­дзіць, аль­бо дзяў­чын­ка бы­ла за­па­ло­ха­ная ўшчэнт, аль­бо… усім су­стрэч­ным да­рос­лым бы­ло ўсё роў­на?

Згод­на, мя­жа тут на­са­мрэч вель­мі тон­кая — ка­лі са­праў­ды трэ­ба ўмя­шац­ца, а ка­лі па­чу­ем у ад­каз: «Гэ­та маё дзі­ця — я яго лепш ве­даю. Та­му не ка­жы­це, што мне ра­біць, і я не ска­жу, ку­ды вам іс­ці». У зна­ё­май 6‑га­до­вы сын, ка­лі на­ды­хо­дзіць час ку­пац­ца і мыць га­ла­ву, ві­шчыць лі­та­раль­на па­рас­ём, так што су­се­дзі як зні­зу, так і звер­ху па­чы­на­юць дзяўб­ці па ба­та­рэі. Што ро­біц­ца з дач­кой-пер­ша­клас­ні­цай ін­шай ма­ёй пры­яцель­кі ў па­лі­клі­ні­цы — на­ват не апі­шаш, на­коль­кі гуч­на і якія сло­вы вы­крык­вае дзяў­чо, ледзь не б'ец­ца ў іс­тэ­ры­цы. «Я дзі­ву да­юся, што яны яшчэ ні­вод­на­га ра­зу мі­лі­цыю не вы­клі­ка­лі», — сум­на ўсмі­ха­ец­ца яе ма­ці.

Ад­нак ёсць і ін­шыя гіс­то­рыі. Ні­ко­лі не за­бу­ду­ся, як у пе­ра­хо­дзе мет­ро мі­ту­сі­ла­ся ма­ла­дая ма­ма з сан­ка­мі і ля­ман­та­ва­ла, ці не ба­чыў хто ма­лень­ка­га хлоп­чы­ка з руч­кай ад са­нак? А лю­дзі, да якіх яна ў рос­па­чы кі­да­ла­ся, зболь­ша­га па­ну­ра іш­лі мі­ма… Хві­лін праз 10 хлоп­чык знай­шоў­ся — уся­го на па­ру ім­гнен­няў ад­пус­ціў ма­мі­ну ру­ку, і на­тоўп «вы­нес» яго ў адзін з ча­ты­рох вы­ха­даў. Але ж доб­ра, што знай­шоў­ся і што за ру­ку яго, за­пла­ка­на­га, пры­вёў «вы­ра­та­валь­нік»-пен­сі­я­нер. Ма­ці за гэ­тыя хві­лі­ны ледзь не стра­ці­ла пры­том­насць.

Ды на­ват ка­лі не браць край­нія вы­пад­кі. Аб­са­лют­ная боль­шасць баць­коў ве­дае, што та­кое дзі­ця­чая іс­тэ­ры­ка, тым больш у пуб­ліч­ным мес­цы. І аса­біс­та я вель­мі ўдзяч­ная тым ба­бу­лям, якія не прай­шлі мі­ма з пад­ціс­ну­ты­мі вус­на­мі, кі­да­ю­чы на нас не­за­да­во­ле­ны по­зірк, а згу­ля­лі з ма­ёй ма­лой у мі­ні-гуль­ню «Хто леп­шы — чу­жая ба­буль­ка ці род­ная ма­ма». У тым лі­ку дзя­ку­ю­чы гэ­тым на­гляд­ным уро­кам дзе­ці ўсве­дам­ля­юць пра­ві­ла «свой-чу­жы». А тыя не­каль­кі вы­пад­каў, ка­лі лю­дзям прос­та ха­це­ла­ся па­бур­чаць, я пе­ра­жы­ву, ка­ро­на не зва­ліц­ца. І са­ма па­клаў­шы ру­ку на сэр­ца лепш уклю­чу­ся ў сі­ту­а­цыю, ка­лі ад­чай­на ры­дае дзі­ця. Бо, лі­чу, лепш па­мы­ліц­ца і по­тым па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня, чым не ўмя­шац­ца і па­шка­да­ваць. А вы згод­ны?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.