Вы тут

Калі суд — не справа


З су­да я вяр­та­ла­ся ні­бы вы­ціс­ну­ты лі­мон, быц­цам мя­не там су­дзі­лі, а не раз­бі­ра­лі звы­чай­ную спра­ву — кан­флікт па­між кі­раў­ніц­твам ка­а­пе­ра­ты­ва і жы­хар­кай до­ма. Апош­няя на­стой­лі­ва пра­сі­ла ка­рэс­пан­дэн­та па­бы­ваць на тым су­дзе. Кан­флікт рас­па­чаў­ся не сён­ня і, па­доб­на на тое, бу­дзе доў­жыц­ца бяс­кон­ца. Да кан­крэт­най прэ­тэн­зіі па ра­мон­це да­ху до­ма пад­час су­до­ва­га раз­бі­раль­ніц­тва да­да­лі­ся дзя­сят­кі ін­шых з абод­вух ба­коў. Ба­кі шу­ка­лі кам­пра­мат адзін на ад­на­го, дзе толь­кі маг­чы­ма. Бы­ло ві­даць, што ў суд­дзі зда­ва­лі нер­вы: «Я вам со­ты раз тлу­ма­чу: гэ­та да спра­вы не ад­но­сіц­ца», — пра­маў­ля­ла яна амаль сталь­ным го­ла­сам. Але іс­цец і ад­каз­чык ста­я­лі на сва­ім.

Ці­ка­ва, што вы­свет­ліць, ці быў пра­ве­дзе­ны на­леж­ны ра­монт та­го зла­шчас­на­га да­ху, так і не да­вя­ло­ся. Упраў­лен­не ЖКГ, ку­ды звяр­нуў­ся суд з прось­бай пра­вес­ці та­кую экс­пер­ты­зу, ад­ка­за­ла, што не мае паў­на­моц­тваў пра­вя­раць ка­а­пе­ра­ты­вы. Дзярж­кант­роль так­са­ма ад­мо­віў­ся, спа­слаў­шы­ся на свае нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты. Ко­ла за­мкну­ла­ся. За­ста­ло­ся толь­кі за­мо­віць не­за­леж­ную экс­пер­ты­зу за гро­шы іст­ца аль­бо ад­каз­чы­ка. А ім гэ­та трэ­ба? Не, вя­до­ма. У іх бы­лі ліс­ты з под­пі­са­мі. Як ака­за­ла­ся, ад­на част­ка жыль­цоў до­ма пад­трым­лі­вае іст­ца, дру­гая — ад­каз­чы­ка. Пай­дзі раз­бя­ры­ся.

На тым су­дзе я не за­ня­ла ні­чыю па­зі­цыю, та­му і не на­зы­ваю проз­ві­шчаў, па­сад і ад­ра­соў. А вось у пра­ва­вой не­пісь­мен­нас­ці на­шых гра­ма­дзян да­вя­ло­ся ўпэў­ніц­ца ліш­ні раз. Кі­раў­ніц­тва ка­а­пе­ра­ты­ва пра­сі­лі пры­нес­ці да­ку­мен­ты — ко­піі пла­цеж­ных да­ру­чэн­няў на апла­ту вы­ка­на­ных ра­бот. Яны гэ­та­га ча­мусь­ці не зра­бі­лі, а на сло­вах да­каз­ва­лі, што ўсё зроб­ле­на як след. А што не зроб­ле­на, за тое і не пла­ці­лі. Гра­ма­дзян­ку пра­сі­лі прад'­явіць до­ка­зы та­го, аб чым яна сцвяр­джае. У яе так­са­ма апош­ніх не бы­ло. Да­пус­каю, што ў ка­а­пе­ра­ты­ве ёсць ня­ма­ла па­ру­шэн­няў, у тым лі­ку фі­нан­са­вых. Але для гэ­та­га іс­нуе рэ­ві­зій­ная ка­мі­сія. Ка­лі апош­няя скла­да­ец­ца спрэс са «сва­іх» лю­дзей, трэ­ба іні­цы­я­ваць агуль­ны сход і аказ­ваць не­да­вер кі­раў­ні­ку ка­а­пе­ра­ты­ва аль­бо збі­раць под­пі­сы за пе­ра­вод жыл­ля пад юрыс­дык­цыю дзяр­жаў­най струк­ту­ры. На сён­ня ін­ша­га вый­сця ня­ма. Вы­нес­ці ж су­до­вае ра­шэн­не на пад­ста­ве та­го, што Іван Пят­ро­віч аль­бо Ган­на Іва­наў­на — дрэн­ныя лю­дзі, не­маг­чы­ма. І вось гэ­та­га лю­дзі ні­як не хо­чуць ра­зу­мець. Та­му і б'юц­ца за сваю праў­ду па сва­ім ра­зу­мен­ні: абі­ва­юць па­ро­гі кі­ру­ю­чых ка­бі­не­таў, пі­шуць ліс­ты ва ўсе ін­стан­цыі.

... Іш­ла я з та­го су­да і ду­ма­ла, што вы­ра­шэн­не лю­бо­га кан­флік­ту ў су­дзе сён­ня — гэ­та і су­час­на, і цы­ві­лі­за­ва­на. Толь­кі я б не ха­це­ла гэ­та­га ра­біць ні пры якіх аб­ста­ві­нах. Ня­хай пра­ва­вую дзяр­жа­ву бу­дуе хто-не­будзь ін­шы.

Ця­пер і чы­та­чам, на­пэў­на, не бу­ду так на­стой­лі­ва пра­па­ноў­ваць нес­ці ў суд свае жыц­цё­выя праб­ле­мы. Хоць у зя­мель­ных спрэч­ках гэ­та ўсё ж час­та ўяў­ля­ец­ца ці не адзі­ным вый­сцем. Вось і ня­даў­на тэ­ле­фа­на­ваў ча­ла­век з Іва­цэ­віц­ка­га ра­ё­на і доб­рыя паў­га­дзі­ны рас­каз­ваў, які дрэн­ны яго су­сед, як на­хаб­на ад­ха­піў ён част­ку пля­цу за­яў­ні­ка, як вя­дзе сваю гас­па­дар­ку, не лі­ча­чы­ся з ін­та­рэ­са­мі су­се­да. Я пра­па­ноў­ва­ла вы­свет­ліць ад­но­сі­ны ў су­дзе, але чы­тач па­кі­нуў без ува­гі пра­па­но­ву і пра­цяг­ваў да­лей ма­ля­ваць слоў­ны парт­рэт свай­го бес­ча­ла­веч­на­га су­се­да. На маё пы­тан­не, ці спра­ба­ваў ён вы­ра­шыць праб­ле­му па-доб­ра­му, па-су­сед­ску, мой су­раз­моў­ца на­ват раз­зла­ваў­ся: «Мы ўжо даў­но раз­маў­ля­ем толь­кі ма­цю­ка­мі». Што да гэ­та­га мож­на да­даць? Та­кім ба­кам і ў суд іс­ці не вар­та, а то іх вы­ста­вяць ча­го доб­ра­га за дзве­ры па пры­чы­не не­пры­стой­ных па­во­дзін.

У сва­іх уза­ем­ных прэ­тэн­зі­ях, асаб­лі­ва за ка­ва­лак зям­лі, лю­дзі час­та да­хо­дзяць да край­няй сту­пе­ні ня­на­віс­ці, не­цяр­пі­мас­ці і на­ват слу­хаць не хо­чуць пра ней­кія люд­скія шля­хі вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы. І тут ужо ні­во­дзін суд не да­па­мо­жа. Што б суд ні вы­ра­шыў, ба­кі бу­дуць ста­яць на сва­ім. Та­кі прык­лад да­вя­ло­ся ба­чыць на во­сень­скім пры­ёме гра­ма­дзян гу­бер­на­та­рам у Жа­бін­цы. На пры­ём прый­шоў 80-га­до­вы га­ра­джа­нін з вя­лі­кай па­пкай да­ку­мен­таў. Яго спрэч­ка з 90-га­до­вай су­сед­кай за паў­мет­ра зям­лі доў­жыц­ца не адзін год. Пен­сі­я­нер прай­шоў усе ін­стан­цыі, у тым лі­ку су­до­выя. Ён лі­чыць, што яго пад­ма­ну­лі, што ка­лі ра­бі­лі но­выя да­ку­мен­ты, бес­пад­стаў­на ад­ме­ра­лі тыя паў­мет­ра і пры­пі­са­лі су­сед­цы. Па да­ку­мен­тах жа вы­хо­дзіць інакш. Акра­мя гэ­та­га, за­яў­нік скар­дзіў­ся на ад­на­го з аб­лас­ных чы­ноў­ні­каў, у яко­га ён ужо па­бы­ваў. Той ні­бы­та ска­заў: «Вам, Іван Іва­на­віч, ужо пра ду­шу ду­маць вар­та, а вы за ар­шын зям­лі ва­ю­е­це». На гэ­тую скар­гу і стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма, і ўсе пры­сут­ныя на пры­ёме кра­са­моў­на пра­маў­ча­лі. Ня­цяж­ка зда­га­дац­ца, што па­ду­маў кож­ны, хто зна­хо­дзіў­ся ў за­ле.

Пад Жа­бін­кай, да­рэ­чы, не­ка­лі жыў зем­ле­ўла­даль­нік Ста­ні­слаў Рай­скі. У за­вя­шчан­ні сва­ім сы­нам ён на­пі­саў ад­ной­чы: «З да­ку­мен­таў вы ўба­чы­це, коль­кі я дзе­ля спа­кою ўсту­піў зям­лі сквап­на­му су­се­ду». І та­ды, як вя­до­ма, су­ды бы­лі, але лю­дзі ўме­лі вы­ра­шаць спрэч­кі па-су­сед­ску. Па­ноў з зям­лі, за якую за­раз ва­ю­юць, вы­гна­лі ў 1939-м, зям­лю іх за­бра­лі, а шчас­лі­вей­шы­мі асоб­ныя так і не ста­лі.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.