Вы тут

Як падняць якасць у сферы ЖКГ на новы ўзровень


Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў, як падняць якасць у сферы ЖКГ на новы ўзровень, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Генадзь Трубіла пазначыў напрамкі, якія патрабуюць асаблівай увагі. У першую чаргу гэта рамонт вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. «Нам неабходна павялічыць аб’ём рамонту і давесці яго да 9 млн кв. м плошчы, — падкрэсліў ён. — Асаблівая ўвага — на развіццё аграгарадкоў, замену цеплавых сетак, перакладку сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі трубаправодаў. Пачынаючы з 2010 года мы ўсталявалі 1,4 тыс. станцый абезжалезвання, і гэтая праца працягваецца. Усе гэтыя падыходы ў нас закладзены ў стратэгічныя дакументы, і пры іх выкананні, я ўпэўнены, павысіцца якасць абслугоўвання насельніцтва».

Міністр ЖКГ таксама распавёў, як падоўжыць жыццё савецкага жылфонду за кошт капітальнага рамонту, у тым ліку скараціць тэрмін яго чакання. «Гэтая сістэма з’яўляецца размеркавальнай: дзяржава дадае частку фінансавых сродкаў да тых сродкаў, якія збіраюцца на рахунках мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і трацяцца ў бягучым перыядзе на капітальны рамонт жыллёвага фонду, — растлумачыў ён. — Калі браць працэнт — той, што адлічваюць грамадзяне, і той, што дадае дзяржава, — гэта каля 40% увогуле ў рэспубліцы фінансавыя сродкі нашых грамадзян, і яшчэ 60% да іх дадаецца з боку дзяржавы».

Генадзь Трубіла дадаў, што калі жыхары захочуць палепшыць тэхнічныя характарыстыкі свайго дома, напрыклад правесці энергаэфектыўныя мерапрыемствы, то неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўча-распарадчы орган, каб у першых шэрагах стаць у чаргу на капітальны рамонт. «Тут створаны механізм субсідзіравання насельніцтва 50 на 50, гэта значыць 50% на гэтыя мерапрыемствы дае дзяржава (асобна, незалежна ад капрамонту), і 50% плацяць грамадзяне ў растэрміноўку да 10 гадоў», — сказаў на заканчэнне міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.