Вы тут

Дакранiся да сваёй мары!


У кастрычнiку пачаў працу трэцi лiтаратурны конкурс «БрамаМар»

1383369427124_2-41

У студэнтаў беларускiх ВНУ ёсць час да 15 снежня бягучага года для таго, каб падаць свае творы на конкурс. Ён пройдзе ў два туры. Падчас першага студэнты дасылаюць свае творы ў адпаведнасцi з намiнацыямi на электронную скрыню brаmаmаr2013@gmаil.соm, а журы ў складзе вядомых лiтаратараў вызначае фiналiстаў.

Падчас другога тура фiналiсты атрымаюць лiтаратурныя заданнi i блiжэй пазнаёмяцца адзiн з адным i з арганiзатарамi конкурсу. Таксама яны возьмуць удзел у майстар-класах прадстаўнiкоў творчай iнтэлiгенцыi краiны.

Журы конкурсу — сучасныя пiсьменнiкi, выкладчыкi, мэтры сваёй справы: Алесь Карлюкевiч, Раiса Баравiкова, Уладзiмiр Лiпскi, Таццяна Сiвец, Iрына Шаўлякова, Наталля Кузьмiч, Галiна Багданава, Ягор Конеў.

На працягу 2013—2014 навучальнага года Iнстытут журналiстыкi БДУ (кафедра лiтаратурна-мастацкай крытыкi i творчая лабараторыя «Крытык») упершыню арганiзуе рэспублiканскi лiтаратурны конкурс «БрамаМар-юнi» для школьнiкаў 9-11 класаў. Падтрымку школьнаму конкурсу аказваюць Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнскi абласны iнстытут развiцця адукацыi. Парадак удзелу вучняў аналагiчны: не пазней за 15 снежня неабходна даслаць свае творы па электроннай пошце на адрас brаmаmаr2013@gmаil.соm.

Як адзначыў куратар праекта, дацэнт кафедры лiтаратурна-мастацкай крытыкi Уладзiмiр Капцаў на прэс-канференцыi з нагоды адкрыцця рэспублiканскага лiтаратурнага конкурсу «БрамаМар», для ўдзельнiкаў i пераможцаў абедзвюх яго частак прадугледжаны цiкавыя мерапрыемствы творчага, адукацыйнага i забаўляльнага напрамкаў. Галоўная мэта конкурсу — не падзялiць удзельнiкаў на «лепшых» i «ўсiх астатнiх», а падтрымаць кожнага ўдзельнiка на яго шляху да творчай самарэалiзацыi, да здзейснення сваёй мары.

На думку выкладчыка Iнстытута журналiстыкi БДУ Ганны Курэйчык, конкурс «БрамаМар» — гэта выдатная магчымасць, найперш для падлеткаў з рэгiёнаў краiны сустрэцца з лепшымi пiсьменнiкамi краiны, атрымаць ад iх аб'ектыўную ацэнку сваiх здольнасцяў i канструктыўную крытыку. А для больш сталых маладых аўтараў з лiку студэнцтва конкурс можа стаць першым крокам да «дарослага» супрацоўнiцтва з выдавецтвамi i такiм чынам — пачаткам кар'еры.

Член журы i асноўны iнфармацыйны партнёр конкурсу дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевiч у сваёй прамове адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства для развiцця нацыянальнай лiтаратуры. З'яўленне новых аўтараў, асаблiва тых, што пiшуць на беларускай мове, — гэта гарантыя таго, што нацыянальная лiтаратура будзе жыць не толькi як з'ява ўнутранага жыцця, але i як форма iснавання Беларусi на мiжнародным узроўнi.

Дарэчы, творы ўдзельнiкаў i пераможцаў конкурсу друкуюцца ў газеце «Лiтаратура i Мастацтва» i часопiсе «Маладосць», якiя ўваходзяць у склад выдавецкага дома. Алесь Карлюкевiч адзначыў таксама, што «Звязда» гатовая да друкавання канкурсантаў i ў кнiжным фармаце, калi iх творы будуць цiкавымi для чытачоў.

Падрыхтаваў Юрый Царык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.