Навiны
ФПБ вызначыла лепшых грамадскіх інспектараў па ахове працы
15 пераможцаў — прадстаўнікоў розных галін эканомікі — названы па выніках агульнарэспубліканскага агляду-конкурсу.
Каля 5 млрд рублёў атрымалі работнікі дзякуючы калектыўным дагаворам
У нацыянальным прафцэнтры прааналізавалі дынаміку развіцця калектыўна-дагаворнай работы ў арганізацыях усіх сфер эканомікі. На сёння ў краіне дзейнічае звыш 18,2 тысячы такіх дакументаў.
Прадстаўнікі прафсаюзаў падчас суботніку працавалі на высадцы лесу, прыборцы паркаў і памятнікаў, у сельгасарганізацыях
Прафсаюзны актыў па традыцыі прымае актыўны ўдзел у суботніку. Высадка лесу, навядзенне парадку на розных тэрыторыях, догляд за памятнымі месцамі — выконваецца вялікі фронт работ па ўсёй краіне.
Ад пасадкі лесу да дапамогі сельгасарганізацыям — на рэспубліканскім суботніку прафсаюзамі запланавана правядзенне работ на розных участках
Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый па традыцыі прымаюць актыўны ўдзел у суботніку. Высадка лесу, навядзенне парадку на розных тэрыторыях, догляд памятных месцаў — запланаваны маштабны фронт работ па ўсёй краіне.
Эксперты будаўнічай сферы сабраліся ў Мінску
Прафсаюз дапамог прызыўніку атрымаць належную выплату
Падчас правядзення грамадскага кантролю за выкананнем працоўнага заканадаўства ў адной з арганізацый камунальнай формы ўласнасці ў Мінску выяўлены факт парушэння правоў работніка. Супрацоўнік быў звольнены ў сувязі з прызывам на ваенную службу, аднак належная па законе выхадная дапамога яму выплачана не была.
У ФПБ прааналізавалі характар зваротаў грамадзян: у топе — прававая тэматыка
Прафсаюзы ацанілі сітуацыю ў магазінах: міжсезонне характарызуецца наяўнасцю агародніны добрай якасці
Прафсаюзы Беларусі прадаўжаюць сістэмную работу па кантролі за сітуацыяй на спажывецкім рынку. У сакавіку бягучага года ва ўсіх рэгіёнах краіны былі праведзены экспрэс-маніторынгі гандлёвых аб’ектаў з акцэнтам на наяўнасць і якасць плодаагародніннай прадукцыі — катэгорыі тавараў, якая традыцыйна выклікае павышаную ўвагу ў міжсезонны перыяд.
За мяжой інструкцый: як грэбаванне правіламі тэхнікі бяспекі прыводзіць да бяды
Вынікі работы па ахове працы за 2025 год, падведзеныя Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, сталі падставай для сур’ёзнага аналізу.
У Мінскай вобласці аб’явілі конкурс на лепшы прафсаюзны праект
Ініцыятарам выступіла Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Галоўная мэта конкурсу — аб’яднанне намаганняў работнікаў і сацыяльных партнёраў, падтрымка і ўкараненне ініцыятыў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця людзей, развіццё эканомікі рэгіёна і ўдасканаленне сацыяльна-працоўных адносін.