Top.Mail.Ru

Навiны

Водны паход у гонар Дня народнага адзінства

Водны паход у гонар Дня народнага адзінства

У Чавускім раёне стартаваў першы водны паход «Мой край Прыдняпроўскі: маршрутамі памяці». Ён арганізаваны ў рамках абласнога праекта #Мая_зямля_Прыдняпроўе. Старт адбыўся каля памятнага знака савецкім воінам, якія загінулі на рацэ Проня ў баях 1943-1944 гадоў. Як паведамілі арганізатары, юныя турысты пераадолеюць шлях ад Чавускага раёна да Слаўгарадскага з трыма прыпынкамі, у якіх адзначацца па загадзя зададзеных каардынатах, а пасля вяртання з паходу складуць справаздачу.


У Магілёве ноччу п’яны мужчына сарваў з жанчыны залаты ланцужок і бранзалет — яго знайшлі па камерах
82

У Магілёве ноччу п’яны мужчына сарваў з жанчыны залаты ланцужок і бранзалет — яго знайшлі па камерах

Камеры відэаназірання дапамаглі па гарачых слядах раскрыць злачынства ў Магілёве, дзе мужчына сарваў з жанчыны залатыя ўпрыгажэнні. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, піша sb.by.

Свята паэзіі праходзіць у Краснаполлi

Свята паэзіі праходзіць у Краснаполлi

Рэгіянальнае паэтычнае свята «Вянок Аляксею Пысіну», пачынаючы з 2019 года, стала сапраўдным мастацкім, культурна-асветніцкі брэндам Краснапольскага раёна. Вось і ў 2026 годзе, 10 верасня, яно праходзіць у Краснаполлi чарговы раз.
На Магілёўшчыне праходзяць спаборніцтвы супрацоўнікаў ДАІ

На Магілёўшчыне праходзяць спаборніцтвы супрацоўнікаў ДАІ

На Магілёўшчыне праходзіць XXV рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі.
Вынікі ўборачнай, работа з кадрамі і семінар у Шклоўскім раёне. Лукашэнка заслухаў даклад Ісачанкі

Вынікі ўборачнай, работа з кадрамі і семінар у Шклоўскім раёне. Лукашэнка заслухаў даклад Ісачанкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Школьнік не спешыўся з ровара і трапіў пад машыну ў Магілёве
133

Школьнік не спешыўся з ровара і трапіў пад машыну ў Магілёве

Дзесяцігадовы школьнік атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ у Магілёве. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Экспертыза дапамагла вызначыць бабруйчаніна, які абакраў знаёмую і меў пры сабе псіхатропы
144

Экспертыза дапамагла вызначыць бабруйчаніна, які абакраў знаёмую і меў пры сабе псіхатропы

У жыхаркі Бабруйску зніклі 3 тысячы долараў, 1 тысяча рублёў, каштоўнасці і тры смартфоны пасля таго, як у яе кватэры пабывалі госці. Аб гэтым паведамілi ва упраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці. 

Справа магілёўскага маньяка: Генеральная пракуратура накіравала ў суд матэрыялы аб дзевяці забойствах
132

Справа магілёўскага маньяка: Генеральная пракуратура накіравала ў суд матэрыялы аб дзевяці забойствах

Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 54-гадовага жыхара Магілёва. Мужчына абвінавачваецца ва ўчыненні ў 1996–1999 гадах дзевяці забойстваў і двух замахаў на забойства пры абцяжарвальных абставінах на тэрыторыі Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.


У Магілёве адкрылі новы падземны пераход

У Магілёве адкрылі новы падземны пераход

Новы падземны пераход адкрылі ў Магілёве 31 жніўня на скрыжаванні праспекта Міру і вуліц Якубоўскага і Касманаўтаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю