Top.Mail.Ru

На Магілёўшчыне праходзяць спаборніцтвы супрацоўнікаў ДАІ

На Магілёўшчыне праходзіць XXV рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі.

З 8 па 11 верасня найлепшыя супрацоўнікі з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Азербайджана і Расіі прадэманструюць падрыхтоўку і навыкі забеспячэння дарожнай бяспекі.

Як адзначыў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня, агляд-конкурс з’яўляецца не толькі праверкай на трываласць, але і найважнейшай пляцоўкай для абмену перадавым вопытам.

Прымаючы ўдзел у спаборніцтве, супрацоўнікі ДАІ з году ў год павышаюць узровень свайго майстэрства.

8 верасня інспектары спаборнічалі ў ручным рэгуляванні. Яны выйшлі на інтэнсіўныя скрыжаванні і дэманстравалі валоданне жэзлам, кіруючы патокамі аўтамабіляў у рэальнай дарожнай абстаноўцы.




Марыя Каліна

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю