Top.Mail.Ru

У Магілёве ноччу п’яны мужчына сарваў з жанчыны залаты ланцужок і бранзалет — яго знайшлі па камерах

Камеры відэаназірання дапамаглі па гарачых слядах раскрыць злачынства ў Магілёве, дзе мужчына сарваў з жанчыны залатыя ўпрыгажэнні. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, піша sb.by.


— У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва звярнулася 36-гадовая мясцовая жыхарка, якая расказала, што ўначы на вуліцы невядомы сарваў з яе шыі і рукі залаты ланцужок і бранзалет. Агульны кошт выкрадзенага склаў больш за 1 000 рублёў. Дзякуючы камерам відэаназірання супрацоўнікі крымінальнага вышуку аператыўна ўстанавілі асобу зламысніка. Ім аказаўся 60-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы, — падзяліўся намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Магілёва Дзмітрый Канавальчык.

Устаноўлена, што ў момант нападу магіляўчанін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Забраўшы чужыя ўпрыгажэнні, ён планаваў іх прадаць, але не паспеў: праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі маёмасць па месцы яго жыхарства.

Цяпер у дачыненні да фігуранта следчымі распачата крымінальная справа па факце рабавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю