Top.Mail.Ru

Свята паэзіі праходзіць у Краснаполлi

Рэгіянальнае паэтычнае свята «Вянок Аляксею Пысіну», пачынаючы з 2019 года, стала сапраўдным мастацкім, культурна-асветніцкі брэндам Краснапольскага раёна. Вось і ў 2026 годзе, 10 верасня, яно праходзіць у Краснаполлi чарговы раз.

Вядомы беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, лёс якога цесна звязаны з Магілёўшчынай, Магілёвам, дзе ён жыў і працаваў на працягу дзесяцігоддзяў, — адзін з найболей яркіх прадстаўнікоў франтавога пакалення пісьменнікаў. Часам крытыкі адзначаюць, што Пысін — такая ж з’ява ў паэзіі, як народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў у прозе. Адна з найболей вядомых паэтычных кніг ураджэнца Краснапольшчыны «Ёсць на свеце мой алень» — і зараз у полі зроку чытачоў, якія ўважлівыя да паэтычнага слова. Неймаверна шмат Аляксей Васільевіч Пысін зрабіў дзеля выхавання літаратурнай моладзі на Магілёўшчыне. 

Свята «Вянок Аляксею Пысіну» — гэта i праява той асветніцкай, літаратурна-краязнаўчай работы, якую ажыццяўляюць бібліятэкары рэгіёна — Краснапольшчыны, Магілёва. 

Нагадаем, што ў вёсцы Палужжа Краснапольскага раёна больш за чатыры дзесяцігоддзі працуе музей Аляксея Пысіна. 

Мікола Берлеж




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю