Навiны
На стыку эканомікі і сацыяльнай адказнасці. Расказваем аб дзейнасці гродзенскага сенатара Валянціна Байко
Расказваем, як утрымлівалі зняволеных беларусаў у Гродзенскай турме «за польскім часам»
Супрацоўніцтва М'янмы і Гродзенскай вобласці абмяркуюць падчас наведвання рэгіёна Мін Аун Хлайнам
Расказваем, якія рэгіянальныя святы запрашаюць у госці
У бліжэйшую суботу, 22 жніўня, у Гродзенскай вобласці адбудуцца два маштабныя святы: бульба-фэст «Воранаўскі дранік» і «Ганненскі кірмаш» у Зэльве. Арганізатары абодвух абяцаюць гасцям цікавую праграму і шмат яркіх уражанняў.
Як у Свіслачы прайшоў юбілейны каравай-фэст «Бацькава булка»
У суботу Свіслач ператварылася ў вялізную гастранамічную і культурную сталіцу хлеба, якая сабрала гасцей з усёй Беларусі і краін блізкага замежжа. Унікальнасцю гэтага года стала тое, што фестываль быў прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, апяваючы вобраз клапатлівай жанчыны-гаспадыні.
У Гродзенскай вобласці — першы мільён
Мільён тон збожжа разам з улікам рапсу намалацілі аграрыі Гродзенскай вобласці, і яна ўвайшла ў тройку лідараў разам з Брэсцкай і Мінскай. А ў цэлым па краіне, паводле аператыўных даных Мінсельгасхарча на 5 жніўня, намалочана больш за 5 мільёнаў тон — амаль на 2 млн тон больш за аналагічную леташнюю дату.
Органы пракуратуры Гродзенскай вобласці праверылі, як у рэгіёне захоўваюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці
Органы пракуратуры Гродзенскай вобласці праверылі выкананне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў — сярод іншых парушэнняў выяўлены і значныя недаплаты ў фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
Прэзідэнт заслухаў даклад губернатара Гродзенскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Бітва ганчароў Гродзенскай вобласці пройдзе на свяце «Мастацтва гліны і агню» ў Свіслацкім раёне
Першага ў Гродзенскай вобласці вадзіцеля-трохтысячніка ўшаноўвалі ў ААТ «Чарлена» Мастоўскага раёна
Галоўны герой — вадзіцель Аляксандр КАРАНЕЎСКІ — працуе ў гэтай гаспадарцы 17 гадоў, 14 з іх — за рулём камбайна. З часам перасеў на МАЗ і некалькі гадоў працуе на адвозцы збожжа. А ў сельскую гаспадарку ён прыйшоў па прыкладзе бацькі, які таксама працаваў тут вадзіцелем.