У Гродзенскім аэрапорце Прэзідэнта М’янмы сустрэў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. Высокаму госцю каля трапа самалёта паднеслі традыцыйны каравай. Мэта наведвання Гродна — наладжванне супрацоўніцтва з рэгіёнам.
Афіцыйны візіт Мін Аун Хлайна ў Беларусь з’яўляецца пацвярджэннем актыўнай работы, якую праводзіць дзяржава па развіцці адносін як непасрэдна з М’янмай, так і з краінамі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі ў цэлым.