Top.Mail.Ru

Навiны

У Магілёве з аншлагам адкрыўся новы тэатральны сезон

У Магілёве з аншлагам адкрыўся новы тэатральны сезон

Тое, з якім нецярпеннем магілёўскія тэатралы чакалі гэтай падзеі, было бачна няўзброеным вокам. Прыбраныя, з усмешкамі і добрым настроем, яны займалі месцы ва ўтульнай глядацкай зале, пілі каву ў абноўленай тэатральнай кавярні, з замілаваннем слухалі выступленне ансамбля «Экспромт-Класіка-Квартэт», фатаграфаваліся на фоне эфектнага дэкору. Чарговы 139-ы сезон Магілёўскі абласны драмтэатр вырашыў пачаць з апошняй прэм’еры мінулага сезона «Пара кахання». І не прагадаў. У зале быў поўны аншлаг.


На Бабруйшчыне адкрылі сучасны МТК

На Бабруйшчыне адкрылі сучасны МТК

У Бабруйскім раёне запрацаваў малочнатаварны комплекс філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» на 756 галоў дойнага статка. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынятае на ўзроўні Міністэрства прамысловасці і старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Будаўніцтва было распачатае летась.


У Быхаве тры чалавекі памерлі ад атручэння этыленгліколем
128

У Быхаве тры чалавекі памерлі ад атручэння этыленгліколем

Паведамленне аб тым, што суседзі доўга не выходзяць на сувязь, а з іх дома даносіцца непрыемны пах, паступіла ў Быхаўскі РАУС ад мясцовай жыхаркі. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі знайшлі на месцы целы траіх памерлых, якія знаходзіліся ў стадыі позніх гніласных змен. Для іх ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапіраванне. Па выніках праверкі, былі ўстаноўлены асобы памерлых — 62- і 59-гадовых мужчын і 58-гадовай жанчыны.

Бабруйчанін патануў у лужыне
193

Бабруйчанін патануў у лужыне

Трагічна скончылася для 59-гадовага бабруйчаніна сустрэча з 43-гадовым земляком, які папрасіў цыгарэту. Ён груба адмовіў незнаёмцу і пачалася драка. Ад удару мужчына ўпаў тварам у лужыну і заціх. Апанент спрабаваў яго выратаваць, вызваў хуткую дапамогу, але бабруйчанін памёр. 

У пытанні экалогіі галоўны чалавек і яго адносіны да тэмы

У пытанні экалогіі галоўны чалавек і яго адносіны да тэмы

Пра гэта паведаміла ў сваім выступленні падчас Адзінага дня інфармавання памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец. 20 жніўня яна сустрэлася з працоўным калектывам Магілёўскага домабудаўнічага камбіната. Тэма размовы — «Экалагічная культура — адказнасць кожнага».
Чэрыкаў запрашае на свята варэння
155

Чэрыкаў запрашае на свята варэння

У пятніцу, 21 жніўня, у Чэрыкаве пройдзе рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння». Яно з’яўляецца яркай візітоўкай раёна з 2017 года і заўсёды збірае шмат прыхільнікаў, якія ведаюць толк у смачнай вітаміннай страве. 

У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за першае паўгоддзе

У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за першае паўгоддзе

Удзел у пасяджэнні аблвыканкама прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, першы намеснік міністра фінансаў Алена Печань, прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», члены выканкама, сенатары, дэпутаты, старшыні гар- і райвыканкамаў, кіраўнікі раённых адміністрацый, кантралюючых і сілавых ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, а таксама ў рэжыме відэасувязі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Пацікавіліся, як маладыя спецыялісты адчуваюць сябе  на першым працоўным месцы

Пацікавіліся, як маладыя спецыялісты адчуваюць сябе на першым працоўным месцы

«Працаваць у вёсцы — прэстыжна»
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю