Top.Mail.Ru

Бабруйчанін патануў у лужыне

Трагічна скончылася для 59-гадовага бабруйчаніна сустрэча з 43-гадовым земляком, які папрасіў цыгарэту. Ён груба адмовіў незнаёмцу і пачалася драка. Ад удару мужчына ўпаў тварам у лужыну і заціх. Апанент спрабаваў яго выратаваць, вызваў хуткую дапамогу, але бабруйчанін памёр. 


— Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці 59-гадовага мясцовага жыхара Бабруйскім міжрайаддзелам Дзяржкамітэта судовых экспертыз праведзена судмедэкспертыза, — паведаміла галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Згодна з заключэннем эксперта, на галаве і руках загінулага меліся цялесныя пашкоджанні, якія па ступені цяжкасці кваліфікаваны як лёгкія і не з’явіліся прычынай смерці. Яна наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні. На момант канфлікту мужчына знаходзіўся ў алкагольным ап'яненні. У яго крыві прысутнічала 3,6 праміле этылавага спірту. 

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў адносінах да 43-гадовага бабруйчаніна распачата крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю