Top.Mail.Ru

У Быхаве тры чалавекі памерлі ад атручэння этыленгліколем

Паведамленне аб тым, што суседзі доўга не выходзяць на сувязь, а з іх дома даносіцца непрыемны пах, паступіла ў Быхаўскі РАУС ад мясцовай жыхаркі. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі знайшлі на месцы целы траіх памерлых, якія знаходзіліся ў стадыі позніх гніласных змен. Для іх ідэнтыфікацыі судовыя эксперты правялі дактыласкапіраванне. Па выніках праверкі, былі ўстаноўлены асобы памерлых — 62- і 59-гадовых мужчын і 58-гадовай жанчыны.


— Грамадзяне злоўжывалі спіртнымі напоямі, вялі асацыяльны лад жыцця, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Падчас агляду дома былі канфіскаваны тры ПЭТ-бутэлькі з невядомым вадкім змесцівам. Паводле заключэнняў эксперта, смерць грамадзян наступіла ад атручэння этыленгліколем. Ён быў знойдзены ў крыві, мачы, мышачнай тканцы і ўнутраных органах памерлых. У вадкасці адной з канфіскаваных на месцы здарэння бутэлек выяўлены этыленгліколь, які шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці антыфрызу, тасолу.


Як было ўстаноўлена падчас праверкі Быхаўскім райаддзелам Следчага камітэта, у гасцях кампаніі знаходзіўся яшчэ адзін чалавек, якому напой быў рэкамендаваны пад маркай «хатняга прыгатавання». Але госць, як толькі адчуў сябе дрэнна пасля яго ўжывання, адразу ж звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Гэта і выратавала яму жыццё. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю