Навiны
Больш за 1300 чалавек прынялі ўдзел у абласным суботніку на Міншчыне
Сярод удзельнікаў суботніка — работнікі Мінскага аблвыканкама, усіх райвыканкамаў і Жодзінскага гарвыканкама, дэпутаты абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Міншчыны.
Больш за 230 рэчавых доказаў перадала пракуратура Мінскай вобласці мемарыяльнаму комплексу «Хатынь»
Пракуратура Мінскай вобласці перадала на захоўванне Дзяржаўнаму мемарыяльнаму комплексу «Хатынь» больш як 230 рэчавых доказаў. Аб гэтым расказаў намеснік пракурора Мінскай вобласці Міхаіл Шастапалаў, паведамляе БелТА.
Юрый Чабатар: пастаянна пашыраем інструменты падтрымкі вытворчага бізнесу ў рэгіёнах
Пра гэта заявіў міністр эканомікі падчас нядаўняй паездкі ў Віцебскую вобласць.
На Віцебшчыне ацанілі гатоўнасць сельгасарганізацый да вяснова-палявых работ
Зусім няшмат застаецца да вялікага аграрнага старту: беларускія працаўнікі вёскі ва ўсіх рэгіёнах краіны актыўна рыхтуюцца да вясенне-палявых работ. Гаспадаркі запасаюцца палівам, насеннем, угнаеннямі, правяраюць спраўнасць тэхнікі. У кожнага рэгіёна свае выразныя задачы на сезон. Пры гэтым усе разумеюць важнасць пасяўной кампаніі. Задача — своечасова выйсці ў поле.
Ці чакаюцца ў Беларусі ападкі 20 сакавіка, расказалі сіноптыкі
На Віцебшчыне ацанілі гатоўнасць сельгасарганізацый да вясенне-палявых работ
Не страціць час і своечасова выйсці ў поле...
Тэму развіцця рэгіёнаў абмеркавалі падчас АДІ ў Віцебскай вобласці
Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сустрэўся з калектывам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Ушацкага раёна ў рамках Адзінага дня інфармавання.
Паглядзелі, як рэалізуецца ў самым усходнім раёне Магілёўскай вобласці інвестыцыйны праект па вытворчасці рыбы каштоўных парод.
Хоцімскі — адзін з сямі раёнаў Прыдняпроўскага краю, дзе дзейнічаюць прэферэнцыі прэзідэнцкага Указа «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Інвестпраект па вырошчванні вясёлкавай фарэлі быў запушчаны тут у 2023 годзе. За невялікі тэрмін на ўскрайку гарадскога пасёлку вырас сучасны комплекс, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Для вясёлкавай фарэлі створаны выключныя ўмовы пражывання. Наколькі гэта важны для раёна аб’ект, высвятлялі на месцы.
Пархомчык: Формула моцнага рэгіёна складаецца з эфектыўнай эканомікі і разгалінаванай інфраструктуры