Беларусь мае намер задзейнічаць увесь патэнцыял для павелічэння тавараабароту з Калужскай вобласцю. Пра гэта заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Аляксандр Церахаў на сустрэчы ва ўрадзе з губернатарам Калужскай вобласці Расеі Уладзіславам Шапшой, паведаміла БелТА.
«Калужская вобласць — важны партнёр для Беларусі, — адзначыў Аляксандр Церахаў. — Наша найбліжэйшая агульная стратэгічная задача — задзейнічаўшы ўвесь патэнцыял, імкнуцца да $1 млрд (тавараабароту. — Заўв. БелТА). Перакананы, што гэтая планка стане для нас не проста лічбай, а трывалым падмуркам для пераходу на прынцыпова новы ўзровень кааперацыі».