Навiны
Даведаліся, дзе можна праверыць бяспеку дзіцячага лагера ў Беларусі
Аб тым, дзе праверыць бяспеку дзіцячага лагера ў Беларусі, расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, піша SB.by.
Чэмпіянат свету па футболе — 2026: Чаму самы грандыёзны турнір у гісторыі не задаўся з самага пачатку?
Чэмпіянат свету па футболе — 2026 толькі пачаўся, а яго ўжо скалынаюць скандалы. Прычым большая частка з іх адбылася ў адной з трох краін-гаспадынь — ЗША. Дарагоўля білетаў, крадзеж амуніцыі ў каманд-удзельніц, адмова ва ўездзе ў краіну для суддзяў і членаў дэлегацый і нават стральба побач з трэніровачнай базай адной са зборных — усё гэта ўжо адбылося.
У Мінску адкрылася Міжнародная выстаўка «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026»
Бяспека ў нашай краіне заўсёды знаходзіцца на першым плане. Але з улікам сітуацыі ў свеце, якая пастаянна абвастраецца, з кожным годам пытанні забеспячэння міру становяцца ўсё больш актуальнымі. Таму і выстаўка, якая прысвечана індустрыі бяспекі, выклікае вялікую цікавасць і валодае міжнародным статусам. Дарэчы, праводзіцца яна раз у два гады — і кожны раз збірае ўсё больш маштабных праектаў.
У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі пры дрэнным надвор’і
У Беларусі за 11 гадоў колькасць нарказлачынстваў скарацілася ўдвая
Праблема супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў у Беларусі захоўвае сваю вастрыню і ўвесь час знаходзіцца ў фокусе ўвагі як Міністэрства ўнутраных спраў, так і ўрада. У выніку ў 2025 годзе ўзбуджана ў два разы менш крымінальных спраў па злачынствах у сферы наркакантролю, чым у 2014-м — час сапраўднага наркатычнага буму. І, што асабліва важна, сёлета гэта тэндэнцыя захоўваецца.
У Міністэрстве адукацыі нагадваюць пра неабходнасць асаблівага кантролю за дзецьмі падчас летніх канікул
Лета — асаблівы час. З аднаго боку, цёплая пара, калі школьнікі могуць адпачыць ад заняткаў, адчуць сапраўдную асалоду дзяцінства. З іншага — гэта перыяд асаблівай небяспекі. У Міністэрстве адукацыі нагадваюць: дзяцей нельга пакідаць адных — асабліва там, дзе павышаная рызыка непрыемных здарэнняў. Варта пастаянна нагадваць ім і правілы бяспекі — гэта тая тэарэтычная аснова, якая выратоўвае рэальнае жыццё. Больш падрабязна пра гэта карэспандэнту «Звязды» расказала намеснік міністра адукацыі Кацярына ПЯТРУЦКАЯ.
Колькасць крадзяжоў у Беларусі няўхільна зніжаецца
З сакавіка па май у нашай краіне штогод фіксуецца павелічэнне колькасці заяў аб крадзяжах з дачных домаўладанняў, а таксама веласіпедаў, самакатаў і асабістых рэчаў у месцах масавага адпачынку. Як адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, абсалютная большасць такіх злачынстваў становіцца магчымай з-за бестурботнасці саміх уласнікаў.
Міхаіл Мясніковіч: «Трэба не перамолваць рэсурсы, а нарошчваць дабаўленую вартасць»
IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс адбудзецца ў Мінску 25-27 чэрвеня
IV Міжнародны антыфашысцкі кангрэс пройдзе ў Мінску з 25 па 27 чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Летам у АСВОД асабліва гарачая пара
З надыходам летняга сезона тысячы беларусаў адпраўляюцца на берагі азёр, рэк і вадасховішчаў. Каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, штогод вялікая работа праводзіцца Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (АСВОД), а таксама мясцовымі органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі службамі.