Навiны
Чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання пачне работу 15 верасня
Прыкладны графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на чацвёртай сесіі, а таксама бягучую дзейнасць дэпутацкага корпуса краіны разгледзелі падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, была заслухана інфармацыя дэпутатаў па выніках замежных камандзіровак, а таксама аб рабоце ў выбарчых акругах.
Дзяржаўтаінспекцыя маштабна адсвяткавала 90-гадовы юбілей
Дзень нараджэння беларускай ДАІ — 3 ліпеня. Аднак традыцыйна ў гэты дзень яна, як і ўся міліцыя, несла службу ва ўзмоцненым рэжыме — у краіне адзначалася галоўнае дзяржаўнае свята.
Як не заблудзіцца ў лесе і што рабіць, калі гэта здарылася. Лайфхакі ад МНС
З пачаткам сезона збору ягад і грыбоў колькасць зваротаў у МНС рэзка ўзрастае. Толькі за мінулы год у Магілёўскай вобласці ратавальнікі дапамаглі выйсці дадому 70 людзям, сярод якіх двое дзяцей. Як пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі і што рабіць, калі вы ўсё ж згубіліся, расказалі ў абласным упраўленні МНС.
Палітычны давер трансфармуецца ў выгадныя праекты
На пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску гаварылі аб пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва і новых ініцыятывах
У Светлагорскім раёне маленькая дзяўчынка з’ела бабуліну таблетку, выратаваць дзіця не ўдалося
У Светлагорскім раёне маленькая дзяўчынка з’ела бабуліну таблетку, выратаваць дзіця не ўдалося. Пра гэта на прэс-канферэнцыі па прафілактыцы траўматызму дзяцей і гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын расказала начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка, перадае БелТА.
У Беларусі зніжаюцца экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы
У Беларусі зніжаюцца экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Рэгіянальнае ўзаемадзеянне ўмацоўвае стратэгічнае партнёрства Беларусі і Узбекістана — Шулейка
Рэгіянальнае ўзаемадзеянне ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнага партнёрства дзвюх краін. Аб гэтым заявіў на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, перадае БелТА.
Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці
«Нам трэба зберагчы нашу краіну ад катаклізмаў і войнаў, каб мы спакойна, ціха рабілі сваю справу»
У трох раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў
У трох раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
У Мінскім раёне за «ўтаймаванне» самага магутнага трактара ўзялася жанчына
Яны амаль адразу сталі камандай. Мяркуючы па тым, як велізарная махіна плаўна і лёгка рухалася па полі і манеўравала, кіроўца і трактар знайшлі агульную мову. «Трактарыст слухаў тэхніку, а тэхніка слухалася яго», — так пракаментаваў убачанае генеральны канструктар ААТ «МТЗ» Ігар ЗЯМЦОЎ. І нічога незвычайнага ў гэтай ацэнцы не было б, калі б мы не ведалі, што магутнай машынай у 542 конскія сілы кіравала невысокая далікатная жанчына, трактарыст-машыніст ААТ «Агра-Моталь» Таццяна СУПРУН.