Top.Mail.Ru

Навiны

Смак інавацый і стратэгія росту: як прайшоў V Міжнародны сімпозіум кандытараў у Мінску

Смак інавацый і стратэгія росту: як прайшоў V Міжнародны сімпозіум кандытараў у Мінску

16 і 17 красавіка ўзбярэжжа Заслаўскага вадасховішча стала эпіцэнтрам міжнароднага гастранамічнага дыялогу. Пяты, юбілейны сімпозіум Food Prom Confectionery-2026 сабраў у «Robinson Club» каля 300 дэлегатаў з дзевяці краін свету: Беларусі, Расіі, Кітая, Швейцарыі, Італіі, Польшчы, Чэхіі, Францыі і Германіі. Пакуль эксперты абмяркоўвалі глабальныя выклікі, айчынныя фабрыкі прэзентавалі навінкі, здольныя перавярнуць уяўленне аб традыцыйных дэсертах.

Культурны гід на 18–19 красавіка для жыхароў гарадоў Беларусі

Культурны гід на 18–19 красавіка для жыхароў гарадоў Беларусі

Адкрываеце карту Беларусі. Павялічваеце. Што бачыце? Пункты, дзе ў гэтыя выхадныя здарыцца тое, дзеля чаго варта выйсці з дому.

17 красавіка адзначаецца Сусветны дзень грошай

17 красавіка адзначаецца Сусветны дзень грошай

Гэта штогадовае неафіцыйнае свята, ідэя заснавання якога ўзнікла ў пачатку 2010-х гадоў сярод эканамістаў і педагогаў, занепакоеных зніжэннем узроўню фінансавай граматнасці ў свеце. Ініцыятыву падтрымалі міжнародныя арганізацыі і фінансавыя інстытуты, у тым ліку МВФ, АЭСР і Сусветны банк. Такім чынам афіцыйна дата 17 красавіка замацавалася ў якасці нефармальнага, але значнага дня, прысвечанага асэнсаванню ролі грошай у жыцці грамадства і кожнага чалавека.

Пачым сёлета расада?

Пачым сёлета расада?

Садаводы і агароднікі рыхтуюцца да аднаго з самых адказных этапаў гаспадарчых клопатаў — пасяўной на прысядзібных участках. Поспех сезону шмат у чым залежыць ад якасці расады. Менавіта вясной вызначаецца тое, якім будзе настрой гаспадароў, калі прыйдзе час збіраць ураджай. Адпраўляемся на галоўны рынак сталіцы, Камароўку, каб даведацца, як не памыліцца з выбарам расады і што танней — купіць яе або вырасціць самастойна.

Правіла бяспекі для агародніка. Не купляйце агуркі ў сеціве!

Правіла бяспекі для агародніка. Не купляйце агуркі ў сеціве!

«Не растуць буракі». «Агурэчнік знішчыў перонаспароз». «У парніку кусты таматаў атакуе кладаспарыёз». «Немагчыма знайсці ўправу на белакрылку». Каб не папоўніць шэраг тых, хто ўлетку засыпае сацсеткі падобнымі скаргамі, паклапаціцца пра бяспеку на ўласнай зямлі трэба яшчэ з вясны. 

Каму і навошта патрэбна падзяляць людзей?

Каму і навошта патрэбна падзяляць людзей?

Гісторыя ведае мноства прыкладаў, калі прынцып «Падзяляй і ўладар» аказваў велізарны ўплыў на развіццё дзяржавы. Падзел як метад кіравання не толькі фарміраваў палітычныя ландшафты, але і аказваў глыбокі ўплыў на сацыяльныя структуры і эканамічнае развіццё краін. Ці выкарыстоўваецца ён сёння ў свеце для захавання ўплыву і кантролю над грамадствам? Спыталі ў нейрахірурга, навуковага супрацоўніка аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, выкладчыка кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, члена Беларускага саюза журналістаў Гумена ГАРБАННІДЖАДА.

Фрукты і ягады на Камароўскім рынку. Актуальныя цэны на старце сезона

Фрукты і ягады на Камароўскім рынку. Актуальныя цэны на старце сезона

У матэрыяле вы даведаецеся: колькі каштуюць ягады і фрукты ў сярэдзіне вясны і як з таго, што даступна па цане, за пяць хвілін сабраць тры варыянты веснавога смузі. Спойлер: танней за ўсё зараз налягаць на клубніцы і парэчкі.

Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў

Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў

Часам мы глытаем вітаміны, каб стаць здаравейшымі, а ў выніку палову ночы варочаемся і трывожымся. Пра тое, чаму карысныя дабаўкі могуць працаваць супраць нас і як аднавіць баланс у арганізме, расказаў расійскі ўрач Віктар Тарчыла.

На гэтым тыдні сонца будзе больш

На гэтым тыдні сонца будзе больш

Усё вышэй і вышэй за нуль
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю