Top.Mail.Ru

Чаму жалеза і вітамін D перашкаджаюць нам спаць? Урач растлумачыў канфлікт мікраэлементаў

Часам мы глытаем вітаміны, каб стаць здаравейшымі, а ў выніку палову ночы варочаемся і трывожымся. Пра тое, чаму карысныя дабаўкі могуць працаваць супраць нас і як аднавіць баланс у арганізме, расказаў расійскі ўрач Віктар Тарчыла.


Аказваецца, адна з галоўных прычын дрэннага сну — гэта прыхаваная вайна паміж вітамінамі і мінераламі ўнутры нас.

«Атрымліваецца парадокс: чалавек прымае вітамін D, каб лепш спаць, а эфект аказваецца адваротным — асабліва калі рабіць гэта ўвечары. Справа ў тым, што вітамін D прымушае арганізм актыўна засвойваць кальцый, які пачынае літаральна выцясняць магній і цынк. Менавіта недахоп магнію прыводзіць да начнога неспакою і паторгвання ног. У выніку замест глыбокага сну мы атрымліваем пераўзбуджаную нервовую сістэму», — кажа Віктар Тарчыла.

Тая ж гісторыя здараецца, калі людзі лечаць анемію. Многія заўважаюць: пачынаеш піць жалеза — і сон становіцца перарывістым і неглыбокім.

«Для засваення такіх элементаў, як жалеза, магній і цынк, арганізм выкарыстоўвае адны і тыя ж бялкі-транспарцёры. Калі чалавек прымае прэпараты жалеза, гэтыя бялкі задзейнічаны толькі ў яго пераносе, з-за чаго дастаўка магнію і цынку ў тканкі рэзка скарачаецца. Менавіта таму на фоне лячэння жалезадэфіцытнай анеміі часта ўзнікаюць парушэнні сну», — удакладняе спецыяліст.

Што рабіць, каб зноў салодка спаць

Трэба аднавіць узровень двух галоўных памагатых сну:

  1. Магній. Ён адказвае за расслабленне мышцаў. Калі па начах зводзіць ногі ці вы без канца круціцеся — хутчэй за ўсё, вам не хапае менавіта магнію.
  2. Цынк. Вучоныя заўважылі: як толькі ўзровень цынку ў крыві прыходзіць у норму, чалавек засынае нашмат хутчэй. Як менавіта гэта працуе — пакуль вывучаюць, але сувязь паміж цынкам і якасцю сну ўжо даказана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю