Навiны
У Асвеі з’явілася месца, напоўненае радасцю і дзіцячым смехам
Асвейскі сельсавет займае 25 % плошчы Верхнядзвінскага раёна. Гэта край з багатай гісторыяй і прыродай, там знаходзіцца другое па велічыні возера ў краіне і знакаміты заказнік. Але гэты пасёлак — не толькі рай для турыстаў. Тут жывуць, працуюць, ствараюць сем’і і гадуюць дзяцей больш за тысячу чалавек. Для іх працуюць школа, дзіцячы садок, цэнтр культуры, бібліятэка, дзіцячая школа мастацтваў. Да нядаўняга часу ў пасёлку не хапала аднаго — месца, прызначанага для дзіцячых забаў, новых знаёмстваў і развіцця ў юных асвейцаў навыкаў сацыялізацыі і зносін.
У аграгарадку Пудаўня жыхары абнавілі да Дня Незалежнасці помнік землякам, якія паклалі свае жыцці на алтар Перамогі
Памяць, якая яднае
Мсціслаўскі раён наглядна прадэманстраваў, што з’яўляецца драйверам яго развіцця
Вопыт быў наглядна прадэманстраваны падчас семінара-практыкуму для гарадскіх і раённых кіраўнікоў прадстаўнічай улады, прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання. Месцам падзей стаў аграгарадок Капачы Мсціслаўскага раёна. Менавіта гэты сельсавет стаў найлепшым у вобласці па выніках работы за мінулы год сярод органаў мясцовага самакіравання.
Праект у Зэльве быў рэалізаваны дзякуючы конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Дарога памяці: «Зэльвенскі прарыў»
Якія новыя грамадзянскія ініцыятывы рэалізуюцца на Добрушчыне
Як зрабіць свой двор найлепшым?
«Дайце! Зрабіце! Дапамажыце!..» — такія патрабаванні грамадзян дэпутаты розных узроўняў чуюць пастаянна і, зразумела, чым могуць — дапамагаюць. Аднак ім часта даводзіцца сутыкацца і з чыста спажывецкім утрыманствам, калі, напрыклад, здаровыя мужыкі патрабуюць паправіць паваленую агароджу каля свайго дома. А самі не спрабавалі? Зусім іншая справа, калі грамадзяне выступаюць з ініцыятывай добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, абсталяваць спартыўную пляцоўку ці зрабіць яшчэ што-небудзь карыснае для ўсіх, прычым не выключна за кошт бюджэтных сродкаў, а ў складчыну, як кажуць. Тады і справа хутчэй ідзе, і зробленае грамадзяне будуць больш цаніць — свае ж грошы часткова ўклалі.
Сфарміраваць станоўчы імідж раёна, захаваць памяць, а магчыма, і стварыць пункт прыцягнення патрыятычнага турызму...
Многія ініцыятывы жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна сёння датычацца добраўпарадкавання і развіцця іх населеных пунктаў. Важна, што людзі гатовы не толькі прапаноўваць ідэі, але
і ўключацца ў іх рэалізацыю: выйсці на суботнік, дапамагчы і фізічна, і матэрыяльна. Прыклад грамадзянскай актыўнасці — аграгарадок Камунар.