Навiны
У Міжнародны дзень тэатра варта пацікавіцца не толькі афішамі
«Чайку» Магілёўскага драмтэатра тэатразнаўцы назвалі падзеяй і адкрыццём
Чым цікавы Міжнародны маладзёжны тэатральны форум М.@rt.кантакт, дык гэта яшчэ сваімі каляфестывальнымі падзеямі. І адна з іх — круглыя сталы, дзе абмяркоўваюцца спектаклі папярэдняга дня. Той ці іншы тэатральны калектыў аказваецца пад прыцэлам аўтарытэтных тэатразнаўцаў і крытыкаў і трымае, як той сказаў, абарону. Вядома, што творчыя людзі вельмі ўразлівыя, а іх апаненты бываюць часам даволі бязлітаснымі ў ацэнках. Надоечы абмяркоўвалі ў тым ліку і пастаноўку Магілёўскага абласнога драмтэатра «Чайка». Мясцовыя жыхары яе ўжо паспелі і заўважыць, і палюбіць. Але цікава было пачуць меркаванне прафесіяналаў тэатральнага мастацтва. І яны не пашкадавалі... кампліментаў.
Сёлета ў конкурсе «Час танцаваць» з’явіцца спецыяльны прыз за адлюстраванне вобраза беларускай жанчыны
Але галоўнае, за што змагаюцца ўдзельнікі ў пяці намінацыях, — Гран-пры, падмацаваны грашовай прэміяй у 200 базавых велічынь. Таксама асобнымі прызамі падкрэсліваецца значнасць традыцый народнага танца і праца балетмайстраў-пастаноўшчыкаў.
У Нацбанку падвялі вынікі конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне»
У Нацыянальным банку ў пятніцу, 27 сакавіка, падвялі вынікі конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне». Па традыцыі ён быў прымеркаваны да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, які праходзіў у краіне з 16 па 22 сакавіка 2026 года. Сёлета на конкурс паступіла больш за 500 відэаролікаў на тэму «Лічбавыя фінансы». Дзяўчынкі і хлопчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі разважалі аб лічбавым банкінгу і сучасных спосабах аплаты, штучным інтэлекце ў фінансах, лічбавай бяспецы, фінансавых тэхналогіях будучыні (блокчэйне, крыптавалютах, лічбавым рублі). Карэспандэнт «Звязды» пабывала на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе прайшло ў Шымкенце
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе прайшло ў Шымкенце (Казахстан) з удзелам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, паведамляе БелТА.
Урачы назвалі ўзрост максімальнай рызыкі інфаркту і папярэдзілі, чым пагражае хранічны недахоп сну
Урач вышэйшай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, кардыёлаг Гуля Шарыпава назвала ўзрост, у якім рызыка развіцця інфаркту і інсульту максімальна высокая.
Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў КНДР, Кім Чэн Ын асабіста праводзіў Прэзідэнта
Лідары Беларусі і КНДР падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж краінамі
«Мы пераходзім на прынцыпова новы этап»
Амаль кожная дзясятая грамадзянская справа звязана з аліментамі або ўстанаўленнем паходжання дзіцяці
З пасылаў сацыяльных і агульначалавечых
Як падрыхтаваць сапраўднага прафесіянала сваёй справы?
Адказ на гэта пытанне ведаюць у Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы