Кантынентальны форум прымае венгерскі Сегед. У фінале жаночых байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м сярод моладзі да 23 гадоў лепшы рэзультат паказалі нашы Марыя Місючэнка і Дар’я Ключынская. У гэтым жа відзе праграмы ў юніёрак да 18 гадоў беларускі Юлія Хадзько і Маргарыта Мех сталі другімі, уступіўшы толькі дзяўчатам з Венгрыі.
Залатыя медалі на аналагічнай дыстанцыі ў каноэ-двойцы (U23) заваявалі нашы Ангеліна Барданоўская і Іна Нядзелькіна. За крок ад бронзы ў адзіночках спыніліся беларускія канаісты Іван Харужы (U18) і Даніла Верашчака (U23). Да канца турніру 26 ліпеня нашы весляры выступяць яшчэ ў пятнаццаці фіналах.