Якім будзе надвор’е ў пачатку апошняга тыдня ліпеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Спецыялісты папярэдзілі аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Згодна з прагнозам, 27 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы.
Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы днём з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі да моцнага. Тэмпература паветра ноччу — ад 11 да 17 градусаў са знакам плюс, па захадзе — да 19 градусаў. Днём будзе ад 22 па захадзе да 31 па паўднёвым усходзе.