Вы тут

У акцыі «Адновім лясы разам!» паўдзельнічалі ўжо больш за 56,5 тыс. чалавек


Да акцыі «Адновім лясы разам!» за тры тыдні правядзення далучыліся звыш 56,5 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.


Фота БелТА

«Добраахвотнікі па ўсёй краіне працавалі больш як на 3 тыс. аб’ектаў. У традыцыйных лідарах па колькасці — Мінская вобласць. Тут кампанію па стварэнні новых лясоў падтрымалі амаль 14 тыс. чалавек. За час правядзення акцыі ўжо высаджана больш за 27 млн дрэў», — адзначылі ў прэс-службе.

У ведамстве нагадалі, што кампанія прадоўжыцца да 20 красавіка ўключна. Далучыцца да яе можа любы жадаючы, для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.

Лясгасы прагназуюць, што найбольш масавым днём удзелу ў акцыі стане менавіта 20 красавіка, паколькі ў гэты дзень у краіне будзе праходзіць рэспубліканскі суботнік. Многія калектывы вырашылі скарыстацца прапановай арганізацый галіны і стварыць у гэты дзень лясныя культуры ў сваіх рэгіёнах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.