Вы тут

Тым, хто хоча паступаць у міліцэйскія ВНУ, варта паспяшацца


Асобы, якія выказалі жаданне паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі МУС да 15 красавіка 2024 года, павінны паспець падаць заяву ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў па месцы жыхарства.


Перад здачай цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання неабходна прайсці спецыяльную праверку і ваенна-ўрачэбную камісію.

Трэба адзначыць, што з 2023 года праводзіцца агульны конкурс на базе Акадэміі МУС міжвузаўскай прыёмнай камісіяй. Гэта значыць, што ў абітурыентаў з’явілася магчымасць падаваць дакументы ў Акадэмію МУС і ўдзельнічаць у конкурсе па спецыяльнасцях і Акадэміі МУС, і Магілёўскага інстытута МУС у парадку прыярытэту.

Пры падачы заявы ў міжвузаўскую прыёмную камісію абітурыент указвае ўстанову вышэйшай адукацыі МУС, факультэты і спецыяльнасці, у конкурсе на якія ён будзе ўдзельнічаць.

Ужо зацверджаны кантрольныя лічбы прыёму, якія размешчаны на сайце Акадэміі МУС у раздзеле «Паступаючым». У рамках кантрольных лічбаў устаноўлены квоты прыёму асоб жаночага полу — гэта не больш за 10 дзяўчат для навучання ў Акадэміі МУС па спецыяльнасці «правазнаўства» (крымінальна-выканаўчы факультэт) і не больш за 20 дзяўчат для навучання ў Магілёўскім інстытуце МУС для навучання па спецыяльнасці «прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі» (факультэта міліцыі).

Акадэмія МУС вядзе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «правазнаўства» на факультэце міліцыі грамадскай бяспекі, крымінальнай міліцыі, следча-экспертным і крымінальна-выканаўчым факультэце, а таксама па спецыяльнасцях «эканамічнае права» на факультэце крымінальнай міліцыі і «судовыя крыміналістычныя экспертызы» на следча-экспертным факультэце.

Для атрымання агульнай вышэйшай адукацыі ў дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў ВНУ МУС прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю і прайшлі прафесійны адбор з ліку:

грамадзянскай моладзі, якім у год паступлення спаўняецца або ўжо споўнілася 17 гадоў, але не старэйшыя за 25 гадоў;
супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і вайскоўцаў ва ўзросце да 30 гадоў на 1 верасня 2024 года.

Пры падачы дакументаў у міжвузаўскую прыёмную камісію абітурыенты асабіста прадстаўляюць:

дакумент, які сведчыць асобу;

заяву, напісаную на імя старшыні міжвузаўскай прыёмнай камісіі ВНУ МУС;

арыгінал дакумента аб адукацыі;

арыгіналы сертыфікатаў ЦЭ і (або) ЦТ, праведзенага ў 2024 ці 2023 гадах у Рэспубліцы Беларусь па рускай або беларускай мове (на

выбар абітурыента), грамадазнаўству і замежнай мове;

дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы.

Па пытаннях паступлення можна звяртацца па тэлефонах прыёмнай камісіі 289-23-42, 289-22-72.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.