Вы тут

У нацыянальны архіў перадалі дакументы партызанскага руху


Дакументы былі знойдзеныя 29 чэрвеня ў Салігорскім раёне пошукавай групай імя Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа.

У Нацыянальны архіў Рэсбулікі Беларусь перадалі дакументы партызанскай брыгады імя У. І. Леніна. Мерапрыемства прайшло ў прысутнасці супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва, навучэнцаў мінскага сувораўскага вучылішча і школьнікаў. Цырымонія перадачы адкрылася кінахронікай партызанскага руху часоў Вялікай айчыннай вайны. Супраць захопнікаў змагалася 300 тысяч партызанаў і 70 тысяч падпольшчыкаў.


Міністр юстыцыі Алег Войнаў падзякаваў пошукавай групе, а таксама распавёў пра важнасць захавання гісторыі, асаблівую ролю ў гэтым архіваў: «Цяпер у нацыянальны архіў уваходзяць розныя дакументы партызанскага руху, якія не маюць аналагаў на тэрыторыі СНД. Беражлівыя адносіны камандзіраў партызанскіх групаў дазволілі захаваць гэтыя дакументы для будучых пакаленняў» — адзначыў ён.

Знойдзеныя дакументы будуць з’яўляцца асновай далейшых даследаванняў партызанскага руху. Некаторыя дакументы — з грыфам «абмежавана» — у абавязкі партызанскай групы ўваходзіла выяўленне памагатых акупантаў, яго агентуры, а ў кіраўніцтва групы ўваходзілі людзі з ваеннай адукацыяй, службоўцы войскаў НКУС.

Пасля цырымоніі ўручэння кейса з дакументамі, у якой прынялі ўдзел члены пошукавай групы і навукоўцы-гісторыкі, дырэктар Салігорскага краязнаўчага музея Віталь Іваноў распавёў пра гісторыю выяўлення дакументаў. Унучка начальніка разведкі перадала музею ўспаміны, надрукаваныя на машынцы. У тэксце было напісана пра дакументы. Далей самым важным было аднаўленне і захаванне знойдзеных матэрыялаў. Дзякуючы працы вопытных супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва, а таксама дапамозе практыкантаў гістфака БДУ, удалося захаваць большую частку дакументаў. Аднаўленчыя працы падоўжыліся амаль месяц — 26 дзён.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя

Па словах доктара гістарычных навук Аляксандра Кавалені, дакументы таксама ўвойдуць у шматтомны летапіс гісторыі Беларусі, у якой цяпер налічваецца 146 тамоў. Таксама гісторык папрасіў наведвальнікаў дасылаць успаміны сваякоў, дзеля захавання і папаўнення гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы мерапрыемства наведвальнікі змаглі азнаёміцца з іншымі знаходкамі пошукавай групы, якія адносяцца да партызанскага руху, а таксама задаць пытанні навукоўцам-архівістам.

Дырэктар ДУ «Салігорскі краязнаўчы музей» Віталь Іваноў

Урачыстая цырымонія перадачы дакументаў дырэктару Нацыянальнага архіва Андрэю Канстанцінавічу Дземянюку

Аляксандр ПЯТРОЎСКІ, студэнт 4 курса факультэта журналістыкі БДУ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.