Вы тут

Беларусь працягнула руку сяброўства, але нашы суседзі гэтай магчымасцю ў чарговы раз не скарысталіся


Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзяніс Карась пракаментаваў яго нядопуск польскім бокам для ўдзелу ў міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы: «Рэспубліка Польшча афіцыйна запрасіла Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, яе дзяржавы-ўдзельніцы і структуры, уключаючы Парламенцкую асамблею, узяць удзел у міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў сябе ў краіне, якія маюць адбыцца. Рэспубліка Беларусь адгукнулася на гэтую прапанову. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў мая кандыдатура, як члена нацыянальнай дэлегацыі Беларусі ў ПА АБСЕ, была ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі пададзена ў Парламенцкую асамблею АБСЕ.


ПА АБСЕ сфарміравала сваю назіральную місію на маючыя адбыцца выбары, у якую мяне ўключылі афіцыйна. Мае дадзеныя былі своечасова перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію Польшчы для акрэдытацыі ў якасці міжнароднага назіральніка па лініі ПА АБСЕ. Чакалася, што беларускі парламентарый будзе ажыццяўляць назіранне ў Варшаве.

Зразумела, любая краіна мае права закрыць уезд на сваю тэрыторыю замежным грамадзянам. Мы гэтага права не аспрэчваем. Аднак да моманту перасячэння мяжы 12 кастрычніка ні ад польскага боку, ні ад міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ мы не атрымлівалі ніякіх сігналаў аб тым, што мая кандыдатура ў якасці назіральніка не прымальная для польскіх уладаў. Менавіта з гэтага і зыходзіў парламент Беларусі, накіроўваючы мяне ў камандзіроўку.

Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю і Польшчай, статус дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ і сам факт накіравання запрашэння на выбары абавязвае Варшаву выконваць існуючыя нормы права і арганізаваць доступ міжнародных назіральнікаў на выбары. Для Беларусі катэгарычна непрымальныя ўводзімыя заходнімі краінамі і нашымі суседзямі, уключаючы Польшчу, шматбаковыя і двухбаковыя санкцыі па палітызаваных падставах. Аднак, калі ўжо на тое пайшло, з любых санкцый магчымыя выключэнні.

Хачу ў гэтай сувязі асабліва падкрэсліць: Беларусь ідзе з мірам, мы не зацікаўлены ў эскалацыі адносін з суседзямі. Аб гэтым неаднаразова гаварыў наш кіраўнік дзяржавы. Суседзі ад Бога, іх не выбіраюць, мы зацікаўлены ў пошуку шляхоў нармалізацыі адносін. Беларусь працягнула руку сяброўства, але на жаль нашы суседзі гэтай магчымасцю ў чарговы раз не скарысталіся. Мы зноў пераканаліся, што Польшча адгароджваецца сцяной не толькі ад мігрантаў. Узводзіцца жалезная заслона ў цэлым ад беларусаў, уключаючы беларускіх парламентарыяў. А дыялог па парламенцкай лініі мог бы стаць рэальнай прыступкай на шляху да аднаўлення шмат у чым страчанага ўзаемнага даверу.

У сувязі з гэтым мы вельмі расчараваныя рашэннем польскіх улад пад надуманай падставай закрыць уезд у Польшчу беларускаму назіральніку на парламенцкія выбары ў Польшчы ў складзе місіі назіральнікаў ад ПА АБСЕ. Мы ацэньваем гэтае рашэнне як чарговы недружалюбны крок, адкрытае самавольства і праяву дыскрымінацыі ў дачыненні да міжнародных назіральнікаў. Матывы, якімі кіраваліся польскія ўлады пры прыняцці гэтага адкрыта недружалюбнага рашэння, нам незразумелыя. У любым выпадку, яно падрывае давер да выбарчага працэсу ў Польшчы, выклікае сумненні ў сумленнасці і празрыстасці выбараў. Не хацелася б думаць, што кіруючаму класу ў Польшчы, якая прэтэндуе на лідарства ў «прасоўванні дэмакратыі» ў рэгіёне, ёсць што хаваць ад бесстаронняга погляду міжнародных назіральнікаў.

У цэлым, на мой погляд, падобныя дзеянні падрываюць усялякі давер да самой ідэі інклюзіўнага назірання за выбарамі пад эгідай АБСЕ. Грош цана такому назіранню, калі прадстаўнікі суседніх краін пры маўклівым патуранні кіраўніцтва Парламенцкай асамблеі выключаюцца з гэтага працэсу».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.