Вы тут

«Еўропа ніяк не зможа паўплываць на выбраны Беларуссю самастойны шлях развіцця»


Заявы і недружалюбныя дзеянні еўрапейскіх чыноўнікаў не змогуць паўплываць на выбраны Беларуссю самастойны шлях развіцця. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў у сувязі з рэакцыяй Еўрасаюза на чарговую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.


Фота: БелТА.

У ведамстве адзначылі, што заявы высокага прадстаўніка Еўрасаюза Жазэпа Барэля, кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Балтыі і Польшчы, палітыкаў іншых дзяржаў ЕС з нагоды чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне цалкам пабудаваны на заезджаных ілжывых абвінавачаннях у адрас Беларусі.

«Відавочна, што ЕС ніяк не жадае змірыцца з тым, што тры гады таму сітуацыя ў Беларусі пайшла не па напісаным у Бруселі сцэнарыі. Вымушаны чарговы раз расчараваць спадара Барэля і іншых дзеячаў — заявы і недружалюбныя дзеянні еўрапейскіх чыноўнікаў не змогуць паўплываць на выбраны Рэспублікай Беларусь самастойны шлях развіцця. Шлях міру і стварэння», — падкрэслілі ў МЗС.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што, нягледзячы на незаконныя санкцыі, закрыццё паветранай прасторы і блакіроўку граніц, інфармацыйны прэсінг, правакацыі з боку асобных членаў Еўрасаюза, Беларусь змагла захаваць і ўмацаваць сваю дзяржаўнасць, гарантаваць бяспеку і эканамічную стабільнасць.

«Беларуская мадэль паступальнага развіцця і асэнсаванай трансфармацыі грамадства даказала сваю стрэсаўстойлівасць і жыццяздольнасць. Рыторыка і крывадушны клопат ЕС і яго краін-членаў аб беларускім народзе нікога не павінны ўводзіць у зман. Санкцыі ў адносінах да цэлых галін нашай краіны груба парушаюць сацыяльныя і эканамічныя правы, падрываюць прывычныя жыццёвыя асновы тысяч простых беларусаў. Тупіковасць і адарванасць ад жыцця агрэсіўнай палітыкі, якая рэалізуецца еўраінстытутамі ў адносінах да Беларусі, становіцца ўсё больш відавочнай і грамадзянам самога ЕС. Разважлівыя галасы еўрапейцаў усё часцей прарываюцца праз татальную заходнюю цэнзуру. Скрываць ад еўрапейскай грамадскасці рэальны стан спраў у нашай краіне, якую можна наведаць і без афармлення візы, становіцца ўсё цяжэй», — канстатавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

«Бруселю і іншым еўрапейскім сталіцам, якія падтрымліваюць у тым ліку незаконныя экстрэмісцкія фарміраванні з ліку беларускіх грамадзян, прыйшоў час уразумець: Беларусь прадоўжыць прытрымлівацца выбранага курсу, адстойваць незалежнасць і суверэнітэт краіны, абараняць мір на сваёй зямлі. Заклікаем Еўрасаюз прызнаць і прыняць выбар беларускага народа і вярнуцца да прагматычнага дыялогу для рэалізацыі патэнцыялу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах бяспекі і ўстойлівага развіцця ўсяго нашага рэгіёна», — рэзюмавалі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.