Вы тут

Двух братоў з Брэсцкай вобласці затрымалі за незаконны абарот крыптавалюты


Праваахоўныя органы затрымалі братоў-крыптавалютчыкаў з Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.


У поле зроку супрацоўнікаў упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама і іх калег з Баранавіцкага ГАУС трапілі два браты. Старэйшаму з іх — 22 гады, малодшаму споўнілася 17 гадоў. Маладыя людзі займаліся незаконным абаротам крыптавалюты.

«У якасці пасрэднікаў яны здзяйснялі здзелкі на спецыялізаваных біржах. Такім чынам пераводзіліся ў наяўныя і канвертаванні ў тым ліку выкрадзеныя ў беларускіх грамадзян грашовыя сродкі. Нелегальны сумарны абарот саўдзельнікаў склаў каля Br600 тыс. У момант затрымання з доказамі злачынства пры здзяйсненні здзелак у фігурантаў канфіскавана крыптавалюта, якая знаходзілася ў біржавых акаўнтах, на суму звыш $100 тыс.», — распавялі падрабязнасці ва УУС.

На парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ім пагражае буйны штраф, у даход дзяржавы будзе накіравана канфіскаваная крыптавалюта і сумы, якія прайшлі праз электронныя кашалькі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.