Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, падпісаны ў Парыжы 19 лістапада 1990 года, паведамляе БелТА, спасылаючыся на Польскае агенцтва друку (PAP).
«Прыпыненне дзеяння дагавора будзе азначаць, што Рэспубліка Польшча, як і іншыя краіны, якія вырашаць гэта зрабіць, фармальна застаючыся бокам гэтага пагаднення, не будзе абавязана выконваць яго палажэнні», — заявілі ў канцылярыі прэзідэнта рэспублікі.
Адзначаецца, што закон быў прыняты Соймам Польшчы ў пачатку сакавіка, затым яго падтрымаў Сенат.
Прэв’ю: PAP
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».