Вы тут

Ірына Даўгала: Беларусі жыццёва неабходна захаваць мір і адзінства


Менавіта так дэпутат Палаты прадстаўнікоў сёмага і восьмага скліканняў успрыняла пасыл кіраўніка дзяржавы ў час наведвання танкавага падраздзялення ў Ашмянскім напрамку.


«Прэзідэнт зрабіў найважнейшы акцэнт для кожнага жыхара краіны — беларусам вайна не патрэбна, аднак “яны правакуюць нас, каб хоць неяк адказалі”, — канстатавала парламентарый. — Менавіта цяпер, калі ідзе наймагутнае ў гісторыі па інтэнсіўнасці і хуткасці пераразмеркаванне сусветных сіл, важна прымаць узважаныя рашэнні. Ужо абсалютна відавочна, што Захад сябе вычарпаў, але, як кажуць, пайшоў у “апошні бой”, каб захаваць свае дамінуючыя пазыцыі, якія дазвалялі яму рабаваць практычна ўсё чалавецтва».

Дэпутат звярнула ўвагу на тое, што калектыўны Захад ніколі сам не ваюе. «Ëн “дапамагае”, а дакладней арганізоўвае ваенныя канфлікты, сутыкае краіны, а сам зарабляе — вось і ўся формула, — канкрэтызавала Ірына Даўгала і прапанавала звярнуцца да сучаснага этапу гісторыі. — Рэальна мы восем дзесяцігоддзяў жывем без вайны, дакладней сказаць, без вялікай вайны. За гэты перыяд выпрацавалася ў першую чаргу на Захадзе, ды і ў нас звычка жыць мірна. Акрамя таго, выпрацавалася і ўпэўненасць у тым, што ўсё так і будзе, гэта значыць прытупілася пачуццё самазахавання ў значнай частцы сусветных эліт. Актыўнай барацьбы супраць пагрозы вялікай вайны, якая амаль непазбежна павінна перайсці ў ядзерны фармат, лічылі папросту непатрэбным».

Парламентарый нагадала, што праз дзесяць гадоў пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 14 мая 1955 года, быў падпісаны Дагавор аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе — так званая Варшаўская дамова. Дамову падпісалі адразу восем дзяржаў: Албанія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія. «А адбылася гэтая значная гістарычная падзея на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе, — канстатавала дэпутат. — І больш, чым на тры з паловай дзесяцігоддзі мір і бяспеку былі забяспечаны. Варшаўская дамова была па вялікім рахунку процівагай для НАТА. Аднак НАТА, створанае ў 1949 годзе, мела самай важнай мэтай забеспячэнне стрымлівання агрэсіі або абароны ад яе ў адносінах да тэрыторыі любой дзяржавы — члена НАТА. Але больш за тры дзесяцігоддзі НАТА гуляе новую ролю — заходнія краіны ў аднапалярным свеце сталі ўсё часцей уладкоўваць інтэрвенцыі, насаджаючы свае парадкі па ўсім свеце. Толькі за апошнія 30 гадоў НАТА здзейсніў больш за два дзясяткі ваенных аперацый супраць іншых краін, пазбаўляючы іх дзяржаўнасці і суверэнітэту».

Ірына Даўгала падкрэсліла, што, калі нехта думае аб тым, што Беларусь стане чарговай такой дзяржавай, то глыбока памыляецца. «Сёння Беларусь гатова і на канстытуцыйным, і на заканадаўчым, і на ваенным узроўні адбіць любыя пагрозы, — адзначыла яна. — І народнае апалчэнне ўстане за краіну. Галоўнакамандуючы дакладна і адкрыта заявіў, што мы ваяваць ні з кім не збіраемся, але і сваё не аддадзім».

Запісала Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.